Вёска якая сёння на гугл і яндэкс картах пазначана як Чырвоная Дубрава,раней была часткай вялікага маёнтка Макраны. Гэтыя землі доўгі час належалі Радзівілам, аднак росквіт прыйшоўся на больш позні час - 19 стагоддзе. Якраз тады Макраны сталі ўласнасцю Уладзіслава Вайніловіча. Кожны наступны спадчыннік гэтага старажытнага роду развіваў край і пашыраў уладанні. Нажаль, да нашых дзён сядзіба Вайніловічаў не захавалася, можна ўбачыць толькі невялікую частку былога маёнтка. Асаблівай увагі варты руіны капліцы, ад якой ацалела падземная крыпта.

Месца, дзе быў магільны склеп Вайніловічаў

Уваход у закінутую крыпту

Цокальнае памяшканне паўкруглай формы з мноствам ніш - гэта і ёсць крыпта Вайніловічаў, ці нават правільней сказаць – падземны магільны склеп. Падобных збудаванняў у Беларусі зусім няшмат.

Крыпта і магільны склеп Вайніловічаў у вёсцы Макраны

Па ўсім перыметры крыпты размешчаны нішы-адсекі для трунаў у некалькі ярусаў (іх першапачаткова было 72, але частка цалкам разбурана). Складаная сістэма арачных збораў таксама дае расколіну і пагражае абвальваннем.

Закінутая крыпта Вайніловічаў

Пахавальня ў вёсцы Макраны.

Калі ў 1918 годзе Макраны сталі часткай Савецкага Саюза, то за маёнтак шчыльна ўзяліся бальшавікі. Вайніловічы пераехалі ў суседнюю Кунцаўшчыну, размешчаную літаральна за пару кіламетраў, і напэўна маглі чуць як іх былы дом руйнуюць.

Крыпта ў вёсцы Макраны

Драўляную капліцу (стаяла над крыптай) спалілі ў 1920 годзе, а ўсе пахаванні разрабавалі. Верагодна марадзёры шукалі золата і каштоўнасці, але здавольвацца было нечым.

Руіны крыпты Беларусь

Часткова засыпаўшы крыпту, на яе месцы зладзілі магільнік для жывёлаў.

Руіны крыпты ў вёсцы Красная Дуброва

Падземная пахавальня Вайніловічаў – унікальная славутасць нашай краіны. Крыўдна, што наведвальнікі мясцовай крамы аблюбавалі крыпту для “пахавання” ужытай тары і смецця.

Макраны Капыльскі раён

Знайсці аб'ект будзе нескладана, знаходзіцца амаль у самым цэнтры Чырвонай Дубравы. Арыенцір - высокія дрэвы еўрапейскай лістоўніцы, высаджаныя вакол узгорка.

Побач з крыптай звернеце ўвагу на руіны Георгіеўскай царквы 1866 года. Таксама ў гэтых краях варта паглядзець неагатычны касцёл у вёсцы Нагорнае і былы маёнтак у Цясноўцы.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары