Галоўнай і бадай самай цікавай славутасцю Ваўкавыска можна назваць касцёл святога Вацлава. Гэты храм будаваўся ў сярэдзіне 19 стагоддзя па праекце архітэктара Аляксандра Грудэцкагаі скончаны да 1848 года (асвячоны ў 1850 годзе).
У шматлікіх крыніцах пазначана, што ён пабудаваны на месцы драўлянага папярэдніка, які згарэў у 1827 годзе, аднак гэта не так.
Новы каменны касцёл размешчаны на супрацьлеглым баку ад былога Ізабелінскага тракта, на месцы старой карчмы.
Першапачатковае аблічча храма адрознівалася ад таго якім яго можна ўбачыць сёння. Не было высокіх веж, а толькі чыстая архітэктура позняга класіцызму.
Яшчэ адно значнае адрозненне - адсутнасць брамы-званіцы. Яе дэмантавалі ў першай палове 20 стагоддзя, пакінулі толькі троххаркавую браму з падмурка вежы.
Ваўкавыскі касцёл мае прамавугольную форму. Асноўны аб'ём будынка накрыты двухузроўневым скатным дахам.
Сцены і фасад упрыгожаны фальш калонамі. Па перыметры ідзе дэкаратыўны ступеністы карніз. Вокны - арачныя, а над імі пілястры якія паўтараюць контур.
Цікава, што касцёл святога Вацлава не закрываўся і нават дзейнічаў пры савецкай уладзе. Да 1970 года храм атрымаў статус помніка архітэктуры.
Унутры касцёл падзелены на тры нефы. Ва ўбранні выдзяляецца галоўны алтар, упісаны ў невялікую арку прамавугольнай апсіды.
Яшчэ адна славутасць на касцёльнай тэрыторыі - капліца-пахавальня роду Сягеняў. Яе пабудавалі ў 1880 годзе з жоўтай цэглы ў рысах неараманскай архітэктуры.
Касцёл знаходзіцца недалёка ад цэнтра Ваўкавыска, па адрасе: вуліца Карла Маркса 25.
Побач з храмам захаваліся старадаўнія каталіцкія могілкі, а ледзь наводдаль віднеецца гарадзішча "Шведская гара".