У самым цэнтры вёскі Воўчын у першай палове 18 стагоддзі быў пабудаваны Траецкі касцёл. Працы над гэтым незвычайным храмам пачаліся ў 1729 годзе, а скончыліся ўжо праз 4 гады. Ваўчынскі касцёл сапраўды не назавеш тыпавым праектам, падобныя збудаванні для Беларусі рэдкасць. Па форме храм - гэта васьмігранная ратонда са складаным дахам і невялічкай глаўкай у завяршэнні.

Траецкі касцёл у вёсцы Воўчын

Касцёл у Воўчыне

Першапачатковы варыянт касцёла часткова перабудавалі ў 1770 годзе па праекце італьянскага архітэктара Якуба Хэмпеля. Цікава што ў шматлікіх крыніцах ёсць інфармацыя што за ўзор ён узяў рымскую царкву Санта Марыя Маджорэ. Аднак гэта малаверагодна, бо амаль нічога агульнага ў гэтых збудаванняў няма. Затое куды больш падобны з храмам у Дрэздэне - Фраўэнкірхэ, які будаваўся прыкладна ў той жа перыяд што і Траецкі касцёл.

Прыгожыя касцёлы Беларусі Воўчын

Воўчын касцёл

Ёсць і яшчэ адзін храм, які вельмі нагадвае Воўчынскі, знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, у Шчэчыцах. Капліца-пахавальня Ябланоўскіх, якая па архітэктуры і прапорцыях амаль копія касцёла, таксама закладзена ў першай палове 18 стагоддзя.

Шчэчыцы мастоўскі раён

Ваўчынскі касцёл

Цікавы элемент у архітэктуры касцёла - адноўлены гадзіннік у вежы. Па чутках частка механізму і сам цыферблат знайшлі ў крыпце і ўжо па іх прапорцыях аднавілі выгляд гадзінніка 18 стагоддзя.

Старадаўні гадзіннік на Траецкім касцёле ў Воўчыне.

Гадзіны на касцёле ў Воўчыне.

Па краях даху стаялі 4 каменныя скульптуры евангелістаў, але да нашага часу дайшла толькі адна.

Скульптура Воўчын

Траецкі касцёл у Воўчыне

Галоўны ўваход у касцёл быў аформлены своеасаблівым прытворам, перад якім узвышалася каменная брама. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі і барэльефамі. Па архітэктуры храм адносіцца да стылю позняга барока з элементамі ракако.

Вёска Воўчын

Пасля паўстання 1863 года касцёл у Воўчыне зачынілі і нейкі час ён пуставаў. З 1876 года пераасвячоны ў праваслаўную царкву, нязначна перабудаваны.

Ваўчынскі касцёл

З 1918 года храм вярнулі католікам і да пачатку вайны ён зноў быў адкрыты для прыхаджан. У гэты ж перыяд праведзена рэканструкцыя: на грошы мясцовых жыхароў адноўлены дах і атынкаваны сцены.

Воўчын магільны склеп апошняга караля Рэчы Паспалітай

Воўчын - гэта малая радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які нарадзіўся тут у 1732 годзе (прыкладна тады дабудоўваўся касцёл). Апошнія свае гады правёў удалечыні ад родных земляў і памёр у Пецярбургу, дзе яго і пахавалі. Аднак па дзіўным збегу абставін, у 1938 годзе, з Санкт-Пецярбурга ў Воўчын былі таемна перавезены астанкі Панятоўскага, а потым перапахаваны ў Траецкім касцёле. Чаму Сталін дазволіў гэта? Застаецца толькі варажыць.

Прыгожыя касцёлы Беларусі Воўчын

Пасля заканчэння вайны будынак трапіў на баланс мясцовага калгаса, які “ўмела” выкарыстоўваў унікальны касцёл пад склад. Капліцу Панятоўскага ў 1950 годзе разрабавалі, а цела апошняга караля бясследна знікла. Па запыце польскіх улад, тое няшмат што захавалася ад пахавання Станіслава Аўгуста перавезлі ў Варшаву ў 1988 годзе.

Траецкі касцёл у Воўчыне
Старое фота з кнігі
“Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 тамах”
Старое фота Воўчын
фота даваеннае, з сайта fototeka.ihs.uj.edu.pl

У канцы 90-ых храм стаяў у руінах, але ў 2009 годзе пачалася яго поўная рэканструкцыя.

Незвычайныя месцы Беларусі Воўчын

Траецкі касцёл лёгка знайсці, з'яўляецца дамінантай пасёлка і размяшчаецца побач з дарогай Р9, якая вядзе на Высокае.

У Воўчыне яшчэ можна паглядзець Мікалаеўскую царкву, а па суседстве з вёскай – сядзібу ў Грымячы.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя