Васілішкі - гэта вёска ў Шчучынскім раёне, Гродзенскай вобласці. Ад Ліды адлегласць складае каля 35 кіламетраў. Галоўная славутасць у вёсцы Васілішкі - гэта касцёл у архітэктуры позняга барока.

Касцёл у вёсцы Васілішкі

Касцёл у Васілішках Гродзенская вобласць

Касцёл святога Яна Хрысціцеля пабудаваны пры кляштары дамініканаў у 1769 годзе.

Касцёлы ў архітэктуры барока Васілішкі

Каменны варыянт храма будаваўся на месцы драўлянага папярэдніка. Манахі-дамініканцы ўладкаваліся на гэтых землях яшчэ ў 1658 годзе (дата заснавання манастыра).

Васілішкі касцёл

Пано над уваходам у касцёл у Васілішках.

Пасля паўстання 1830-31 гады манастыр быў зачынены. У 1868 годзе касцёл перададзены праваслаўнай царкве. Вернуты каталікам толькі да 1919 года. Крыху пазней, - з 1922 па 1928 рэканструяваны.

Прыгожыя касцёлы Беларусі Васілішкі.

Перад уваходам на тэрыторыю храма пабудавана трохарачная брама. Дакладная дата будаўніцтва невядомая. Аднак стылістыка і форма паказвае на тое, што брама равеснік самога касцёла.

Брама ў Васілішках

Храм у Васілішках

У 2005 годзе быў устаноўлены помнік Яну Паўлу II. (падобныя скульптуры сустракаюцца і ў іншых касцёлах Беларусі: Мосар, Валожын, Войстам).

статуя Яну Паўлу II

За будынкам касцёла святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца плябанія і сапраўдны ландшафтны парк - абавязкова прагуляйцеся.

Плябанія Васілішкі

Вёска Васілішкі ў Гродзенскай вобласці

Касцёл Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Васілішкі.

Відэа аб касцёле:

У савецкі час касцёл у Васілішках зачынілі. Вернікам ён быў вернуты ў 80-ыя, зноў рэканструяваны і адкрыты для ўсіх ахвочых.

Літаральна за некалькі кіламетраў можна паглядзець яшчэ адзін касцёл – у вёсцы Старыя Васілішкі. Акрамя таго ў Шчучынскім раёне знаходзіцца ўнікальны. абарончы храм Мураванка.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя