Касцёл у Шкловебыў пабудаваны ў 1849 годзе на месцы драўлянага папярэдніка і асвечаны ў гонар святых Пятра і Паўла. Аднак ёсць і іншая версія, паводле якой касцёл стаіць на падмурку тэатра. Вядома, што ў 1780 стараннямі Сямёна Гаўрылавіча Зорычапабудаваны тэатр, будынак якога разабралі ў 1844 годзе. Некаторыя крыніцы схіляюцца менавіта да гэтай вэрсіі.

Касцёл Беларусі Шклоў

Шклоў што паглядзець

Архітэктура касцёла даволі эклектычная, праглядаюцца рысы класіцызму і нават готыкі.

Шклоў касцёл фота

Касцёл у горадзе Шклоў фота

У пасляваенны перыяд, у сценах касцёла спачатку ўладкавалі кінатэатр. Праз некаторы час будынак сталі выкарыстоўваць пад склад.

Касцёл у Шклове

Шклоў славутасці касцёл

Ва ўлонне каталіцкай веры, храм вярнулі ў 1999 годзе. Амаль адразу Шклоўскі касцёл пачалі аднаўляць. Сёння ён адкрыты для ўсіх жадаючых. Знаходзіцца на вуліцы Ленінская 126, ніжэй кропка з каардынатамі:

У Шклове яшчэ варта ўбачыць старадаўнюю ратушуў самым цэнтры. Акрамя таго, недалёка ад касцёла захаваўся будынак былой сінагогі 18 ст.. Іншыя славутасці Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя