За некалькі кіламетраў ад Ваўкавыска можна ўбачыць касцёл святога Яна Хрысціцеля, які знаходзіцца ў вёсцы Мсцібава. Гэты храм пабудаваны напачатку 20 стагоддзі, на месцы драўлянага папярэдніка. Па сваёй архітэктуры ён адносіцца да стылю неаготыка, які асабліва быў папулярны ў той час, калі будаваўся касцёл.

Касцёл святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве.

Акрамя самога храма звярнуць увагу варта і на цікавую браму-званіцу, якая выканана з жоўтай цэглы.

Даволі цікавы факт: вежа старэйшая за касцёл і датуецца 1900 годам.

Незвычайная вежа-званіца Мсцібава

Лічыцца, што каталіцкая парафія ўтворана ў Мсцібава яшчэ ў канцы 15 стагоддзя, у некаторых крыніцах сустракаецца і іншы варыянт, – 1512 год.

А першы драўляны храм пабудавалі ў 1529 годзе. Аднак як і наступныя будынкі, ён згарэў падчас адной са шматлікіх войн, якія прайшлі па нашых землях.

Неагатычны касцёл у Мсцібава

Той касцёл які мы можам убачыць сёння, пачалі ўзводзіць на грошы прыхаджан у ліпені 1910 года. Скончыць работы змаглі толькі праз 12 гадоў, калі вёска Мсцібава была ў складзе Міжваеннай Польшчы.

Мсцібаўскі касцёл

Унутры касцёл святога Яна Хрысціцеля падзелены на тры нефы.

Як выглядае касцёл у Мсцібаве ўнутры

Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае неагатычны двух'ярусны алтар Божай Маці.

Альтар у касцёле Мсцібава

Тры астатнія алтары значна старэйшыя і перанесены яшчэ са старога драўлянага храма.

Алтар касцёла ў Мсцібаве.

Над нартэксам размяшчаецца орган.

Орган у Мсцібаве

Вонкава касцёл сапраўды ўражвае: складаны скатны дах, высокія двух'ярусныя вежы, контрфорсы па перыметры будынка, арачныя выцягнутыя вокны і мноства дэталяў, якія заўважаеш толькі шпацыруючы па тэрыторыі.

Мсцібава касцёл

Да прыкладу: да правай сакрыстыі прымыкае незвычайная круглая вежка, прызначэнні якой адразу і незразумела.

Незвычайная храмавая архітэктура Беларусь

Цэнтральны фасад не менш цікавы, тут над уваходам трохкутны шатровы шчыт, які выступае за асноўны аб'ём. Яго з нацяжкай нават можна назваць своеасаблівым вімпергам, вялізнага памеру.

Касцёл святога Яна Хрысціцеля

Архітэктура вежы-брамы недзе дысгармануе з касцёлам, перацягваючы ўвагу на сябе.

Званіца Мсцібава

Звон, які размяшчаецца на верхнім ярусе, носіць імя “святы Ян Хрысціцель“. Яго на свае грошы замовіў ксёндз Марк Бурак, якога фашысцкія акупанты расстралялі ў 1943 годзе ў храме.

Звон Мсцібава

Мсцібава Ваўкавыскі раён

За касцёлам ёсць невялікая цагляная пабудова - гэта касцяніца, збудаваная таксама ў пачатку 20 стагоддзя.

Костніца Мсцібава

Касцёл размешчаны ў самым цэнтры Мсцібава, ад трасы Р99 пару хвілін язды. На мапе адзначаны пункт з каардынатамі.

Ваўкавыскі раён багаты на гістарычныя помнікі. Калі будзеце ў гэтых краях, то варта наведаць храм у Шылавічах і старадаўні касцёл у Гнезна.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
2 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары