Цэнтральная і найбольш старажытная славутасць у Луна, Мастоўскага раёна, - каталіцкі храм Святой Ганны. Гэты мураваны касцёл пабудавалі ў канцы 18 стагоддзя на месцы драўлянага папярэдніка.
Аднак гісторыя самой каталіцкай парафіі ў Луна пачынаецца раней - яшчэ а першай паловы 16 стагоддзя. Калі Бона Сфорца д'Арагона, жонка караля ВКЛ Жыгімонта I, сваім рашэннем заснавала ў гэтых краях першы касцёл. Напамінкам аб тых падзеях служыць валун перад уваходам у храм, на якім нават пазначана памятная дата - 1546 год.
Будаўніцтва мураванага касцёла адбывалася ўжо ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай у 1782 годзе. Гэта дата захавана ў выглядзе мемарыяльнай шыльды на фасадзе будынка.
Другая дата, 1895 год, - гэта год поўнай рэнавацыі касцёла, калі ён быў грунтоўна перабудаваны ў архітэктуры позняга класіцызму. Лічыцца, што ад храма-папярэдніка захавалася толькі апсіда. Кіравала і спансавала гэтыя працы Марыя з Друцкіх-Любецкіх, прадстаўнікі гэтага роду ў тыя часы валодалі Лунна і бліжэйшымі землямі (у тым ліку маёнткам Черлёна).
На касцёльнай тэрыторыі ёсць некалькі цікавых надмагільных помнікаў і скульптур.
Звярніце ўвагу на склеп роду Чахоўскіх, якія валодалі Луна пасля Друцкіх-Любецкіх.
З іншага боку касцёла знаходзіцца склеп роду Каменскіх.
Храм Святой Ганны выкананы з бутавага каменя, часткова атынкаваны. Па перыметры будынка размяшчаюцца арачныя вокны і нішы, фасад упрыгожаны фальш-калонамі.
Перад касцёлам у канцы 19 стагоддзя была пабудавана кампактная вежа-званіца ў 2 ярусы.
Знайсці гэтую славутасць аграгарадка Луна будзе проста, ад цэнтра пасёлка прайдзіце некалькі хвілін у бок вуліцы Савецкай, ніжэй кропка на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, то раю паглядзець пахавальню Ябланоўскіх у Шчэчыцах.