Горад Ліда цесна асацыюецца з замкам Гедыміна, але тут ёсць і іншыя годныя славутасці, пры гэтым размешчаныя ў крокавай даступнасці. Да прыкладу адзін з такіх аб'ектаў - старадаўні касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Што паглядзець у Лідзе?

Храм пачалі будаваць у 1765 і скончылі праз 5 гадоў, - у 1770 годзе. Будавалі па суседстве з драўляным касцёлам-папярэднікам, заснаваным яшчэ ў 1387 годзе.

касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе

Першапачатковае аблічча касцёла ўключала і дзве 3-ярусныя вежы-званіцы па баках ад франтона. Праўда яшчэ ў 1821 годзе, падчас пажару, яны былі разбураны і не аднаўляліся.

Лідскі касцёл

Ккастэл Ліда пошук інфа

Крыжаўзвіжанскі касцёл - яркі прыклад барочнай архітэктуры 18 стагоддзя. Сцены храмы ўпрыгожаны карнізамі, фальш-калонамі і масіўнымі арачнымі вокнамі. Па баках будынка невялікія і даволі сціплыя сакрыстыі. Асобнай увагі заслухоўвае фігурны франтон, падзелены пілястрамі.

Лідскі касцёл

Пад крыжам, на франтоне, можна разгледзець прамяністую дэльту - вока ў трыкутніку з выходнымі прамянямі, якую часта прымаюць за сімвал масонаў.

Касцёл у Лідзе

Мяркуецца, што за інтэр'ер і роспіс касцёла адказваў Іаган Глаўбіц, - родапачынальнік Віленскага барока. Прамых пацверджанняў ці аспрэчанняў гэтаму няма. Унутры храма восем алтароў, галоўны з якіх аформлены ў стылі ракако.

Вакол храма да вайны яшчэ была каменная агароджа з брамай, разабралі іх ужо ў 50-ыя гады. 

Лідскі касцёл

Яшчэ адзін цікавы момант у гісторыі парафіі - гэта тое, што ў адрозненне ад многіх касцёлаў на тэрыторыі Беларусі, храм у Лідзе не быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву і па ўсёй бачнасці нават не закрываўся.

Што паглядзець у горадзе Ліда

Касцёл у Лідзе дзейны і адкрыты для ўсіх жадаючых, знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Савецкая 2, ніжэй кропка з адзнакай:

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую з'ездзіць у Іўе, а па шляху наведаць вёску Ліпнішкі. Больш цікавых месцаў на нашай мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя