Вёска Мілюнцы, Браслаўскага раёна, цікава сваёй галоўнай славутасцю - неагатычным касцёлам святога апостала Якава(Якуба). Храм будаваўся ў пачатку 20 стагоддзя, на месцы папярэдніка, працы скончылі ў 1907 годзе.

Касцёл у вёсцы Мілюнцы

Мілюнцы ў некаторых крыніцах называюць Піліканы. На гэта ёсьць некалькі прычын. Асноўная ў тым, што тут знаходзіўся аднайменны фальварак (сядзіба не захавалася). Таксама вёска стаіць каля возера "Пеліканы". На старых картах сустракаюцца абедзве назвы, магчыма раней гэта былі дзве асобныя вёскі.

Мілюнцы касцёлы Браслаўскага раёна

Касцёл даволі строгі, фасад пуставаты і вылучаецца толькі невялікім круглым акенцам, над якім дэкаратыўнае афармленне. Вежы трох'ярусныя, падзелены карнізамі і ўпрыгожаны выцягнутымі арачнымі вокнамі. Уваход, для падобнага храма, можна назваць сціплым, выдзелены простым вімпергам.

Славутасці Браслаўскага раёна

Касцёл святога апостала Якуба Мілюнцы.

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл у Мілюнцахзакрылі. Будынак выкарыстоўвалі пад розныя сельскагаспадарчыя патрэбы. На пачатку 90-ых, храм вярнулі вернікам, а пасля рэстаўрацыі адкрылі ў 1994 годзе.

Касцёл святога апостала Якуба Мілюнцы.

На многіх касцёлах можна ўбачыць знак з гербам Польшчы і надпісам "znak wysokosci". Гэта пазнака не з'яўляецца закладной ці гарантам якасці, а носіць пэўную функцыю - геадэзічны рэпер (пазнака для вызначэння вышыні). Такі знак ёсць і на гэтым касцёле.

Вёска Мілюнцы Браслаўскі раён

Вёска Мілюнцы знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад аграгарадка Опса, па дарозе H2106.

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую заехаць у Дрысвяты, дзе можна ўбачыць ГЭС "Дружба народаў", Петрапаўлаўскую царкву 1908 года и незвычайны драўляны касцёл.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя