Вёска з гучнай назвай Белагруда размешчана ў 15 кіламетрах ад горада Ліда. Упамінаецца ў летапісе яшчэ з першай паловы 16 стагоддзя, тады маёнтак належаў роду Завішаў. Каталіцкая парафія была арганізавана ў пачатку 17 стагоддзя, а ў 1609 годзе закладзены першы драўляны храм. Амаль праз 2 стагоддзі яго перабудуюць, у гісторыі ён захаваецца як храм Святога Міхаіла Арханёла.

Касцёл у Белагрудзе

касцёл белагруда

Да будаўніцтва каменнага касцёла ў вёсцы Белагруда прыступілі ў самым пачатку 20 стагоддзі. Вынікам пяцігадовай працы стаў унікальны неараманскі храм з элементамі неаготыкі, скончаны ў 1907 годзе.

Белагруда

Назву захавалі ад драўлянага папярэдніка, на месцы якога і быў пабудаваны сучасны касцёл, – Белагрудскі касцёл Святога Міхала Арханёла.

неараманскі касцёл у Беларусі

Касцёл у вёсцы Белагруда

Храм размешчаны на старажытных могілках, якія абнесены каменнай агароджай. Цікава, што ўсе пахаванні і магілы ўтвараюць дугу вакол касцёла, такі парадак і сіметрыю ўбачыш не часта.

Белагруда могілкі.

Яшчэ адзін адметны момант: на краі могілак захавалася драўляная капліца, якая старэйшая за белаградскі касцёл. Дакладная дата пабудовы невядомая, арыентыровачна сярэдзіна 19 стагоддзі.

Капліца Белагруда.

Каплічка захавала аўтэнтычную чарапіцу, а на старых здымках можна нават убачыць як выглядаў стары касцёл.

Стары касцёл у Белагрудзе
здымак зроблены да 1910 года, крыніца: be-tarask.wikipedia

Капліца ў Белагрудзе.

Лёс касцёла ў савецкі перыяд туманны, аднак часта сустракаецца інфармацыя, што храм зусім не закрываўся, а з сярэдзіны 70-ых атрымаў статус помніка архітэктуры.

Сёння храм у Белагрудзе дзеючы і адкрыты для ўсіх жадаючых, ніжэй кропка з размяшчэннем аб'екта на мапе:

Калі плануеце паездку ў бок Гродна, то паспрабуйце зазірнуць у гэтае месца, касцёл вас сапраўды не расчаруе! Побач размешчана даволі незвычайны вятрак и сядзіба Маўросаў у Тарнава. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары