Адна з цэнтральных славутасцяў горада Брэст - гэта касцёл сярэдзіны 19 стагоддзя у самым цэнтры. Каталіцкі храм датуецца 1856 годам, выкананы ў класічным стылі па праекце архітэктара Якуба Фардона Марціновіча.

касцёл Крыжаўзвіжанскі ў Брэсце

Пасля заканчэння ВАВ брэсцкі касцёл закрылі, а сам будынак значна перабудавалі. У пачатку 60-ых гадоў тут пачаў працаваць краязнаўчы музей.

касцёл Крыжаўзвіжанскі ў Брэсце
скан з кнігі “Збор помнікаў гісторыі і культуры” – прыкладна 1985 год

Пасля распаду Савецкага Саюза будынак вярнулі вернікам, аднавіўшы першапачатковае аблічча.

Касцёл Крыжаўзвіжанскі ў Брэсце

Адна з цікавых асаблівасцяў касцёла Узвышэння Святога Крыжа - гэта яго двух'яруснасць, што сустракаецца даволі рэдка. Напэўна, такой задумкі ў архітэктара не было, хутчэй за ўсё гэта вынік перабудовы сярэдзіны 20 стагоддзя.

Брэсцкі касцёл.

Злева ад уваходу ў храм устаноўлена скульптура Іаана Паўла II.

Статуя каля касцёла ў Брэсце

Касцёл Крыжаўзвіжанскі знаходзіцца на вуліцы Леніна 34. У храме часта праходзяць службы з арганнай музыкай, калі будзеце ў Брэсце, то абавязкова зазірніце паслухаць.

Па суседстве з касцёлам можна паглядзець былую лютэранскую кірху. Таксама ў горадзе ёсць катэдральны сабор и царква святога Мікалая.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары