Шчучын невялікі, але прыгожы горад, у якім ёсць некалькі вартых увагі славутасцяў. Першая - Шчучынскі палац, пра які можна прачытаць у асобным артыкуле, а другая – касцёл Cвятай Тэрэзы з кляштаром піяраў.

Касцёл у Шчучыне

Гісторыя каталіцкай парафіі Шчучына пачынаецца яшчэ ў 15 стагоддзі, ужо тады ў мястэчку быў касцёл. Аднак той храм, які можна ўбачыць сёння, будавалі значна пазней і ўжо пры кляштары піяраў, які, дарэчы, існаваў тут з 1718 года.

Кляштар і касцёл у Шчучыне.

Ордэн піяраў

Касцёл будавалі ў перыяд з 1826 па 1829 гады, працы вяліся на грошы Францішка-Ксаверыя з роду Друцкіх-Любецкіх.

Касцёл святой Тэрэзы Шчучын

Шчучын

Амаль адразу пасля завяршэння будаўніцтва пачалося нацыянальнае паўстанне 30-ых гадоў, у выніку якога кляштар піяраў і касцёл у Шчучыне былі зачыненыя. Нажаль падобны лёс чакаў шматлікія каталіцкія храмы.

Храм у Шчучыне

Пасля ліквідацыі кляштару касцёлу была адведзена роля парафіяльнага храма.

Манастыр піяраў у Шчучыне.

З 1927 года ордэн піяраў быў адноўлены і функцыянаваў аж да 1954 года. У савецкі перыяд храм у Шчучыне закрылі, будынак вярнулі каталікам толькі ў 1989 гадах.

Манастыр піяраў Шчучын

Касцёл і кляштар піяраў дзейнічаюць і адкрыты для ахвочых. Сам будынак кляштара адрэстаўравалі ў 2009 годзе, разам з касцёлам Святой Тэрэзы яны ўтвараюць адзіны ансамбль.

Славутасці горада Шчучын

Асноўнае адрозненне манахаў-піяраў, ад традыцыйных каталіцкіх манахаў - абяцанне аб клопаце і выхаванне дзяцей і моладзі. Цікава, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ордэн лічыўся нешматлікім і акрамя Шчучына іх кляштары былі толькі ў Лідзе ды Полацку.

Шчучынскі касцёл

Шчучынскі касцёл выкананы ў стылі класіцызм, парадны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам з невялікім квадратным акном над дзвярыма.

горад Шчучын

Касцёл удала размешчаны ў самым цэнтры Шчучына па вуліцы Савецкая, 1. Праз дарогу ад яго, знаходзіцца праваслаўны храм Святога Міхаіла Арханёла.

Недалёка ад Шчучына знаходзіцца легендарная сядзіба Жалудок, а таксама незвычайны касцёл у пасёлку Ражанка. Глядзіце і іншыя славутасці Беларусі на мапе.

3.7 3 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары