Рэчыца – унікальны і адзін са старэйшых гарадоў Беларусі. Першыя пісьмовыя згадкі пра яго датуюцца 1213 годам. Такая доўгая і насычаная гісторыя, забяспечыла Рэчыцу турыстычным патэнцыялам. Сярод галоўных і найбольш цікавых славутасцяў - Траецкі касцёл у цэнтры.
Гэты помнік неагатычнай архітэктуры пабудаваны ў 1903 годзе, на месцы старажытнага папярэдніка. Касцёл у Рэчыцы вылучаецца масіўнай вежай-званіцай, бакавыя сцены ўпрыгожаны контрфорсамі і арачнымі вокнамі.
Савецкі перыяд не прадвяшчаў каталіцкай парафіі нічога добрага. Рэчыцкі касцёл зачынілі. Доўгія гады будынак выкарыстоўвалі пад склад. У нейкі момант тут адкрылі піўную, якую потым перапрафілявалі пад вітамінны бар.
Вернікам касцёл вярнулі толькі ў 1999 годзе. Касцёл адрэстаўраваны і з 2007 года адкрыты для прыхаджан і ўсіх ахвочых.
Знайсці гэтую славутасць зусім нескладана. Касцёл знаходзіцца на вуліцы Савецкая 31, побач з Успенскім саборам.
Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова паспрабуйце наведаць Гомель. Акрамя таго ў раёне Хойнікаў ёсць некалькі дастойных месцаў: сядзіба Рудакоў. і Барысаўшчына.