У аграгарадку Празарокі, Глыбоцкага раёна, знаходзіцца масіўны касцёл неараманскай архітэктуры. Гэты храм будаваўся на месцы драўлянага папярэдніка, які згарэў у пажары ў канцы 19 стагоддзя.

Неараманскі касцёл у Беларусі

Касцёл у вёсцы Празарокі

Гісторыя каталіцкай парафіі на гэтых землях пачалася яшчэ ў 1698 годзе, калі быў пабудаваны першы касцёл. Тады Празарокі належалі Юстыніяну Шчыту і верагодна пры яго падтрымцы вяліся будаўнічыя працы.

Прыгожыя касцёлы Беларусі Празарокі

У Празароках дзейнічаў францысканскі кляштар, прымусова закрыты пасля паражэння паўстання 1830 года.

Касцёл Ушэсця Панны Марыі ў Празароках.

Неараманская архітэктура ў Беларусі

Цагляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пачалі будаваць у 1899 годзе. Работы скончылі праз 8 гадоў, а ў кастрычніку 1907 года храм урачыста асвячоны.

Празарокі Глыбоцкі раён касцёл

Касцёл у Празароках

Сваімі памерамі пабудова сапраўды здзіўляе. Вылучаюцца квадратныя вежы ў некалькі ярусаў з арачнымі вокнамі і ўвянчаныя шатровымі завяршэннямі. Храм накрыты двухсхільным вальмавым дахам і мае 3 нефы. Сцены і фасад без асаблівых дэкаратыўных вынаходстваў.

Празарокі Глыбоцкі раён

Перад уваходам на тэрыторыю ўсталявана невялічкая кованая брама, хутчэй за ўсё на пачатку 90-ых.

Каваная брама вёска Празарокі

Славутасці Глыбоцкага раёна

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны касцёл зачынілі. З 1950 года будынак храма выкарыстоўвалі як збожжасховішча.

Каталіцкі храм у Празароках.

Пасля распаду СССР касцёл у вёсцы Празарокі вернуты вернікам і амаль адразу пачаліся рэстаўрацыйныя працы. Сёння храм дзейны і адкрыты для ўсіх жадаючых. Знаходзіцца ў самым цэнтры аграгарадка і яго добра відаць яшчэ на пад'ездзе.

У Празароках захавалася і праваслаўная царква, а недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець на адзіную пячору ў Беларусі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя