У гарадскім пасёлку Поразава, Гродзенскай вобласці, ёсць некалькі цікавых гістарычных аб'ектаў сярод якіх касцёл Святога Міхала Арханёла. Храм пабудаваны на месцы 2 драўляных папярэднікаў у першай палове 19 стагоддзя (паводле некаторых звестак найстарэйшы касцёл датаваўся 1460 годам).

Поразава што паглядзець?

Працы над Міхайлаўскім касцёлам вяліся 3 гады - з 1825 па 1828. У выніку атрымаўся годны прыклад класічнай архітэктуры. Будынак прастакутны, галоўны фасад візуальна падзелены на тры часткі фальш-калонамі, а над уваходам трохкутны франтон упрыгожаны карнізам з пілястрамі. Двухсхільны дах завяршаецца невялікай вежкай з крыжом. У афармленні сцен выкарыстаны бутавы камень, які дадае касцёлу аўтэнтычнасці і даўніны.

Касцёл Святога Міхала Арханёла ў Поразава

У 1867 годзе на кароткі час Поразаўскі касцёл закрылі і нават планавалі адабраць у вернікаў, але мясцовыя жыхары змаглі абараніць сваё права мець каталіцкую парафію. Цікаўны факт: храм заставаўся адкрытым і ў савецкія пасляваенныя гады, а ў 1970 годзе ўключаны ў спіс архітэктурных помнікаў Беларусі.

Крыж каля касцёла ў Поразаве.

Перад уваходам на касцёльную тэрыторыю стаіць масіўная трохарочная брама 1836 года, з нішамі ў якой размяшчаюцца званы. Адзін з гэтых званоў дарэчы пераехаў у новы будынак са старога храма, знішчанага маланкай.

Брама касцёла ў Поразава.

Не менш цікава выглядае будынак старажытнай плябаніі, яго пабудавалі ў 1907 годзе і вонкава хутчэй нагадвае панскую сядзібу.

Плябанія каля касцёла ў Поразаве.

Доўгія часы ў сценах былой плябаніі працавала Празараўская школа, у інтэрнэце можна знайсці старыя здымкі з вучнямі, якія стаяць пад арачным порцікам.

Цікава таксама што за скульптура ці бюст была на пастаменце перад будынкам? Магчыма Ленін, якога з гадамі перавезлі ў цэнтр гарадскога пасёлка.

Закінуты дом у Поразава

Касцёл знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Падорская і Леніна, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Поразаве абавязкова паглядзіце драўляную сядзібу "Багудзенкі", а таксама па магчыма раю з'ездзіць да касцёлу ў Гнезна і храму ў Мсцібаве.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя