На выездзе з горада Астравец у бок станцыі Гудакай, можна ўбачыць Крыжаўзвіжанскі касцёл. Храм знаходзіцца па адрасе: вуліца Ленінская, 7 і добра бачны з дарогі.
Пабудаваны напачатку 20 стагоддзі, працы вяліся з 1910 па 1911 год. У архітэктуры касцёла прысутнічаюць рысы неаготыкі, а таксама неараманскага стылю, – за кошт гэтага храм выглядае масіўна і нечым нагадвае крэпасць. Матэрыялам для будаўніцтва абраны – жоўтая цэгла, якая даволі распаўсюджаная ў касцёлах 20 стагоддзя. Прыкладаў хапае: Белагрудскі касцёл, Зэльвенскі касцёл, касцёл у Трабах.
Храм абнесены агароджай з дробнага бутавага каменя, але без брамы. Асобнай згадкі вартыя вароты касцёла ў Астраўцы – драўляныя, арачныя з дэкаратыўнымі элементамі.
У гістарычнай частцы горада ёсць яшчэ адзін каталіцкі храм - касцёл святых Казьмы і Дзям'яна.
Іншыя славутасці Беларусі на мапе.