Ружаны добра вядомыя сваёй галоўнай славутасцю - палацам Сапегаў, аднак у гарадскім пасёлку хапае і іншых цікавых аб'ектаў. Напрыклад недалёка ад гістарычнага цэнтра знаходзіцца невялікі касцёл Святога Казіміра, які будаваўся яшчэ ў канцы 18 стагоддзя пры кляштары базыльянаў.

Касцёл Святога Казіміра ў Ружанах.

Да будаўніцтва гэтай капліцы прыклаў руку тагачасны ўладальнік Ружан - Аляксандр Міхаіл Сапега, а праектам будынка займаўся яго архітэктар-фаварыт - Ян Самуэль Бекер. У выніку атрымаўся кампактны прастакутны касцёл з рысамі архітэктуры класіцызм, дамінантай якога з'яўляецца масіўны порцік дарыйскага ордэна з чатырма калонамі.

Капліца ў Ружанах.

Цікаўны той факт, што касцёл будаваўся не як фамільная пахавальня Сапегаў, а верагодна як “сховішча” для мошчаў Каралевіча Казіміра (дарэчы менавіта ён намаляваны на гербе Ружан). Лічыцца што мошчы гэтага Святога мелі цудатворныя ўласцівасці, вось Аляксандр Сапега і вырашыў пабудаваць для такой рэліквіі асобны храм.

Стары здымак каплічкі ў Ружанах.
здымак 1919 года, крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Вакол старажытнай каплічкі вялікія каталіцкія могілкі, некаторыя пахаванні тут датуюцца канцом 19 – першай паловы 20 стагоддзя.

Старыя магілкі ў Ружанах.

Ружаны старыя могілкі.

Могілкі ў Ружанах.

У пачатку вясны 2023 года касцёл Святога Казіміра пачалі аднаўляць. Да гэтага капліца стаяла занядбанай доўгія гады.

Касцёл у Ружанах на могілках.

Храм размяшчаецца на мясцовых могілках, ад цэнтра трэба з'ехаць на вуліцу Чырвонаармейская і трымацца лявей, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Ружанах варта паглядзець на руіны сінагогі і Траецкі касцёл. Таксама раю з'ездзіць у Дзярэчын, дзе знаходзілася адна з галоўных рэзідэнцый Сапегаў на тэрыторыі Беларусі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя