Мазыр – адзін з унікальных гарадоў Беларусі. Тут нетыповы ўзгорысты рэльеф, які класічным месцам надае незвычайнае аблічча. Да таго ж Мазыр багаты на славутасці, сярод якіх вылучаецца былы манастыр цыстэрцыянак и касцёл Святога Міхала Арханёла. Гэты храм знаходзіцца на адлегласці ад цэнтра, недалёка ад з'езда з трасы P31.
Манахі цыстэрцыянцы размясціліся ў Мазыры яшчэ ў першай палове 18 стагоддзя. У пачатку, у 1711 год, заснаваны мужчынскі манастыр (сёння гэтыя будынкі выкарыстоўваюцца мэблевай фабрыкай). Потым, у 1744 годзе, пабудаваны жаночы манастыр, пры якім збудаваны касцёл.
Ідэя будаўніцтва касцёла належыць Бенедыкту Ражанскаму, прыёру мужчынскага манастыра цыстэрцыянаў. Менавіта па яго ініцыятыве з Вільні перавялі частку манашак-цыстэрцыянак у Мазыр. Сродкі на ўзвядзенне каменнага храма выдаткаваў Казімір Сапега.
Касцёл Святога Міхала Арханёла выкананы ў архітэктуры позняга барока. Храм аднанефны, двухузроўневы, з таўшчынёй сцен дасягае 1,5 метра. У Мазырскага касцёла ёсць унікальны элемент уваходнай групы - ахоўны барбакан.
Падобныя пабудовы будаваліся з мэтай абароны. (добры прыклады такой архітэктуры Засвірскі касцёл и манастыр Аўгустынаў у Міхалішках.). Першапачаткова манастырскія келлі былі трохпавярховыя. Адным корпусам злучаліся з касцёлам, утвараючы літару П.
У 1888 годзе манастыры ордэна цыстэрцыянцаў закрылі. Касцёл перадалі праваслаўнай епархіі і пераасвяцілі ў гонар Святой Тройцы. Касцёл быў нязначна перабудаваны, да яго дабудавалі драўляную званіцу.
З прыходам савецкай улады ў сценах манастыра размясціліся казармы. Храм выкарыстоўвалі як складскія памяшканні, а затым як дзіцячую хату і музычную вучэльню.
На пачатку 90-ых храм вернуты вернікам і рэканструяваны. Сёння ён дзейны і адкрыты для ўсіх жадаючых. Касцёл размешчаны па вуліцы Гогаля, якая ідзе ўздоўж ракі Прыпяць.
Што яшчэ паглядзець у Мазыры? Абавязкова прагуляйцеся па гістарычнай частцы горада і падніміцеся да драўлянаму замку. Яшчэ адна унікальная славутасць - закінуты гарадскі асабняк 20 стагоддзі.