За 20 кіламетраў ад горада Глыбокае, калі рухацца на паўночны ўсход, будзе невялікая вёска Мнюта 2 дзе можна паглядзець неагатычны касцёл пачатку 20 стагоддзі.

Касцёл у вёсцы Мнюта

Гэты велічны храм пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1910 годзе і асвечаны ў гонар Дзевы Марыі.

Вёска Мнюта Беларусь

Касцёл сапраўдны ўзор архітэктурнага стылю неаготыка, трохнефны, з двума высокімі шатровымі вежамі.

Славутасці Беларусі

Неаготыка ў Беларусі

Па перыметры сцены ўпрыгожаны ступеністымі контрфорсамі і спічастымі вокнамі вышынёй да 7 метраў.

Неагатычны касцёл у вёсцы Мнюта

Прыгожыя касцёлы Беларусі

Перад уваходам на тэрыторыю касцёла пабудавана трохарачная брама, якая прымыкае да бутавай агароджы.

Брама касцёла ў вёсцы Мнюта Глыбоцкі раён

Фасад упрыгожаны вітражом з круглым акном, а вежы крыху выступаюць за асноўны аб'ём будынка, як рызаліт. Цэнтральная частка касцёла завершана трохкутным франтонам з карнізам і дзвюма пінаклямі.

Архітэктура Беларусі

Касцёл Панны Марыі 1910 года ў вёсцы Мнюта.

Уваход у касцёл Дзевы Марыі апраўлены вымпергамі, цэнтральны з якіх значна большы.

Архітэктурныя элементы стылю неаготыка

Сцяна з мохам

З храмам таксама звязана вядомая гістарычная асоба Беларусі - Вацлава Ластоўскага. Прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і змагара за незалежнасць ад Расійскай імперыі і польскай акупацыі. У шматлікіх крыніцах паказана, што менавіта ў гэтым касцёле быў ахрышчаны Ластоўскі.

Што паглядзець у Віцебскай вобласці?

Яшчэ адна невялічкая славутасць у Мнюта - гэта драўляная сядзіба роду Пяркоўскіх, пабудаваная ў пачатку 20 стагоддзя. Даволі сціплы сядзібны дом сёння хутчэй нагадвае звычайную вясковую хату. Таксама захаваліся фрагменты парка і некалькі гаспадарчых пабудоў.

У Глыбоцкім раёне ёсць яшчэ шмат цікавых месцаў вартых увагі. У 20 хвілінах язды ад вёскі Мнюта-2 можна наведаць адзіную пячору Беларусі. Па тым жа кірунку знаходзіцца неараманскі касцёл у вёсцы Празарокі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя