Гродзенская вобласць сапраўды ўнікальна ды багата на славутасці. Практычна ў кожным горадзе і нават невялікай вёсцы можна знайсці цікавы гістарычны аб'ект. Напрыклад у аграгарадку Гнезна захаваўся старадаўні касцёл святога Міхала Арханёла.

Гнезна славутасці

Гнезна, Беларусь

Першая згадка пра мястэчка Гнезна датуецца сярэдзінай 15 стагоддзя, як уладанне Манівідавічаў. Аднак будаўніцтва касцёла звязана з іншым родам, - Шамятовічаў, якія па ўсёй верагоднасці і пачалі ўзводзіць гэты храм. Ёсць версія, што працы вяліся на месцы драўлянага касцёла-папярэдніка.

Каталіцкі храм у Гнезна

Стараннямі Яна і Эльжбеты Шамятовічаў у першай палове 16 стагоддзя былі скончаныя працы па будаўніцтве касцёла святога Міхала (ва ў многіх крыніцах пазначана дакладная дата – 1524 год).

Міхайлаўскі касцёл у Гнезна

Каменны касцёл пабудаваны ў выглядзе аднанефнага храма з трохсценнай апсідай, а ў цэнтры галоўнага фасада ўзвышаецца двух'ярусная васьмігранная вежа. Першапачатковая архітэктура касцёла - готыка, але з цягам часу дадаліся рысы стылю рэнесанс.

Гнезна
Даваеннае фота, звернеце ўвагу на шматлікія адтуліны ад куль і снарадаў. Крыніца: Глобус Беларусі

Яркія рысы позняй готыкі выяўляюцца ў падвесных арках, ступеністых контрфорсах і нішах прастакутнай формы. Аднак архітэктары ўнеслі і рысы стылю рэнесанс: розныя карнізы, арачныя вокны і вядома ўнутранае ўбранне.

Храм у Гнезна на малюнку Напалеона Орды.
Так выглядаў касцёл у другой палове 19-га стагоддзя. Малюнак Напалеона Орды

Дарэчы, гэта не адзіны храм у Беларусі, дзе сустракаецца такая сумесь стыляў. Царква святога Міхала Арханёла ў Сынкавічах - падобны прыклад змешвання рэнесансу і готыкі.

Каталіцкі храм у Гнезна

У 1555 годзе, калі Гнезна перайшло да Гераніма Хадкевіча, храм пераасвячоны ў кальвінскі збор. У гэты час касцёл перабудоўваецца і відазмяняецца. Праз стагоддзе, у 1643 годзе, каталікі змаглі вярнуць яго сабе.

Гатычная архітэктура ў Беларусі

Варта адзначыць, што лёс касцёла заўсёды быў няпросты. Храм святога Міхаіла Арханёла неаднаразова гарэў і падвяргаўся разбурэнням, аднак кожны раз ён аднаўляўся. Як напамін, у адной са сцен храма можна разгледзець гарматнае ядро, якое засталося пасля абстрэлу часоў вайны 1654-67 гадоў.

Гатычны касцёл у Гнезна

Яшчэ адна значная перабудова Гнезненскага касцёла адбылася пры Яне Трапянскім у 1728 годзе. Менавіта тады пад вежай з'явілася крыпта, якую ў будучыні выкарыстоўвалі для пахаванняў.

Капліца пахавальня ў Гнезна.

У 1787 годзе, з боку капліцы, пабудавана сакрыстыя.

Гнезна касцёл святога Міхала Арханёла

Абарончы ўваход у касцёл Гнезна

19 стагоддзе - ізноў мноства праблем. Амаль усе драўляныя элементы касцёла згарэлі ў пажары 1839 года. На той момант Гнезна валодаў памешчык Тарасовіч, які на свае грошы аднавіў шматпакутны храм. Магільныя пліты яго нашчадкаў размешчаны каля капліцы-надмагілля.

Капліца надмагілле Гнезна.

Старадаўнія могілкі ў Гнезна.

У савецкі час храм зачынены і выкарыстоўваўся пад склад, а з часам пабудова стала разбурацца і яе проста закінулі. У 1989 годзе храм вернуты вернікам і адрэстаўраваны, а з 1991 года зноў вядуцца службы.

Старэйшы касцёл Беларусі

На касцёльнай тэрыторыі захавалася і невялікая капліца са старымі пахаваннямі.

Капліца каля касцёла ў Гнезна.

Гнезна старыя могілкі.

Ёсць нават цікавая легенда, што некалі на месцы гэтага касцёла знаходзілася паганскае капішча. Па чутках, падчас чарговых будаўнічых работ знайшлі ахвярныя камяні язычнікаў.

Касцёл святога Міхала Арханёла

Галоўная славутасць Гнезна знаходзіцца на вуліцы Школьная 11-а, ніжэй адзнака з кропкай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым аграгарадку, то не забудзьцеся паглядзець сядзібу Тарасавічаў і Ромэраў.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары