Мядзел - цікавы горад на мяжы Віцебскай і Мінскай вобласці. Удала размешчаны ў асяроддзі некалькіх азёр, у тым ліку азёры Нарач (мабыць самы турыстычны кірунак у краіне). Ёсць тут і славутасці, сярод якіх выдзяляецца касцёл Маці Божай Шкаплернай. Храм з багатай гісторыяй і незвычайнай архітэктурай знаходзіцца на беразе возера Мястра.

Касцёл у горадзе Мядзел

Касцёл у Мядзелі быў пабудаваны яшчэ ў 1754 годзе на грошы і пры падтрымцы Антонія Кошчыца (тагачаснага ўладальніка Старога Мядзеля). Храм уключаў і манастыр, які прызначаўся для манахаў ордэна кармелітаў.

Касцёл Мядзел

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у горадзе Мядзел

У архітэктуры мядзельскага касцёла пераважае архітэктурны стыль позняга барока, але таксама ёсць рысы ракако.

Мядзельскі касцёл

Вядома, што большасць кармеліцкіх манастыроў была зачынена пасля паўстання 1830 года. Выключэннем не стаў і храм у Мядзелі. Так у 1832 годзе быў скасаваны мядзельскі кляштар кармелітаў.

Корпус кляштара кармелітаў у Мядзелі.

Побач з касцёлам захаваўся будынак жылога корпуса манастыра. На другім паверсе якога была заўважана статуя Ісуса з немаўлём:

Статуя Ісуса з немаўлём Мядзел

З 1834 года, на тэрыторыі храма Маці Божай Шкаплернай размяшчаўся Мядзельскі дзявочы манастыр, які адносіўся да уніяцкай царквы. Праўда, ужо праз 5 гадоў манастыр стаў праваслаўным.

Манастыр у Мядзелі.

Славутасці Мядзел касцёл

Злева ад уваходу ў касцёл знаходзіцца невялікая званіца, якую ўзвялі на пачатку 20 стагоддзя.

Званіца.

З 1921 года Мядзел аказваецца ў складзе Польшчы, верагодна гэта дапамагло вярнуць будынкі касцёла каталіцтву. У 1927 годзе ў манастыр вяртаюцца манахі ордэна босых кармелітаў.

Ордэн Кармелітаў у Мядзелі

У сярэдзіне ВАВ касцёл у Мядзелі быў спалены, але каменныя сцены і дах храма выстаялі. Надыходзіць савецкі час, мясцовага ксяндза адпраўляюць у ссылку ў Казахстан, а ў храме размяшчаецца сялянскі склад. Вернікам касцёл вернуць толькі ў 1989 годзе ў паўразбураным выглядзе.

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.

Сёння касцёл Маці Божай Шкаплернай поўнасцю адрэстаўраваны і адкрыты для ўсіх жадаючых. У 2019 годзе здарылася незвычайная знаходка: у сценах храма былі знойдзены мошчы некалькіх святых і шэраг рэдкіх кніг.

Што яшчэ паглядзець побач з горадам Мядзел? Паглядзіце на нашай мапе славутасцяў Беларусі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары