Літаральна за 12 кіламетраў ад горада Ляхавічы, Брэсцкай вобласці, можна паглядзець касцёл Святога Пятра і Паўла. Аднавежавы храм, размешчаны ў вёсцы Мядзведзічы, добра бачны яшчэ на пад'ездзе. Ступеністы фасад касцёла мае ярусную структуру, якая заканчваецца высокім шпілем са званіцай. Петрапаўлаўскі храм скончылі будаваць у 1908 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка, па праекце даволі вядомага польскага архітэктара - Стэфана Шылера. Паколькі Стэфан быў прадстаўнікам стылю эклектыка, то і ў касцёле праглядаюцца ўласцівыя элементы змешвання.

Касцёл Мядзведзічы

Новы касцёл у Мядзведзічах быў урачыста асвечаны 6 жніўня 1910 года, а першым ксяндзом прызначылі Яна Эйсманта.

Касцёл у вёсцы Мядзведзічы.

На фасадзе храма ёсць надпіс на латыні. "Gloria Deo", што верагодна скарочана ад назвы богаслужэбнага гімна “Gloria in excelsis Deo” – "Слава ў вышніх Богу". Крыху ніжэй - лічба 1908, як пісаў вышэй, дата заканчэння будаўніцтва.

Слава ў вышніх Богу

Касцёл у вёсцы Мядзведзічы.

Нягледзячы на ​​цяжкі перыяд атэізму за савецкім часам храм застаўся дзейным.

Касцёл Мядзведзічы

Касцёл у Мядзведзічах таксама мае рысы стылю неабарока, які не часта можна сустрэць на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Побач з вёскай Мядзведзічы размешчана яшчэ некалькі цікавых славутасцяў: магільны склеп Рэйтанаў, сядзіба ў Савейках.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары