Па суседстве з гарадскім пасёлкам Вялікая Бераставіца знаходзіцца аграгарадок Малая Бераставіца. Тут захавалася некалькі помнікаў архітэктуры 19-га стагоддзя. Сярод якіх - касцёл святога Антонія Падуанскага.

Малая Бераставіца

Касцёл будаваўся ў складаныя часы, калі Малая Бераставіца належала Ваўкавыскім. Узводзіць каменны храм пачалі ў 1851 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка.

Касцёл святога Антонія Падуанскага

Калі працы над храмам падыходзілі да завяршэння, адбылося паўстанне 1863 года. Як вядома, пасля гэтай падзеі большасць касцёлаў на тэрыторыі Беларусі былі зачыненыя, альбо перададзеныя праваслаўнай царкве. Такі ж лёс напаткаў храм святога Антонія Падуанскага.

Малая Бераставіца касцёл

Касцёл вярнулі каталікам у 20-ыя гады, 20 стагоддзі. Аднак набліжалася вайна і савецкая ўлада, якія не абяцалі нічога добрага. Храм быў спалены мясцовым жыхаром, пасля чаго доўга стаяў закінутым і не выкарыстоўваўся.

Касцёл у Малой Бераставіцы.

Касцёл па архітэктуры незвычайны і нават эклектычны. У ім адчуваецца змешвання стыляў рэнесансу і готыкі. Па форме храм просты і прамавугольны, невялікага памеру. Сцены ўпрыгожаны фальш-калонамі і арачнымі нішамі. Адзіны кідаецца ў вочы элемент - маленькая кантаваная вежка над уваходам.

Праз дарогу знаходзіцца царква Дзмітрыя Салунскага. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя