Лужкі – гэта даволі старажытнае паселішча, першыя пісьмовыя згадкі пра якія адносяцца яшчэ да першай паловы 16 стагоддзя, як уладанні роду Сапегаў. З 18 стагоддзі Лужкі ўжо пераходзяць да Валяр'яну Жабу, пры якім заснаваны кляштар піяраў. Манахі гэтага ордэна таксама мелі свае калегіумы ў Полацку, Шчучыне і Лідзе. Дзякуючы піярам і грашовай падтрымкі Валяр'яна, у 1744 годзепачынаюцца працы па будаўніцтве касцёла святога Міхала Арханёла.
Працы занялі больш за 10 гадоў і скончыліся ў 1756 годзе.
Кляштар піяраў у Лужках быў прымусова зачынены пасля паразы паўстання 1830 года. У 1843 годзе храм перарабілі ў праваслаўную царкву (на тэрыторыі Беларусі касцёлы пераасвячалі ў царквы пасля паўстання 1863 года).
Па архітэктуры Міхайлаўскі касцёл – гэта ўнікальны помнік не толькі для Віцебскай вобласці і рэгіёна, але і ўсёй краіны. Па-першае храм яркі прыклад віленскага барока, а па-другое – адзіны прыклад касцёла, чые вежы размешчаны не ў адной плоскасці, а павернуты па дыяганалі.
Самі вежы чатырох'ярусныя, дзе ўсе ярусы маюць розныя памеры і дэкаратыўнае афармленне.
Вонкава касцёл у Лужках здаецца вялізным, але трапляючы ўнутр дзівішся яго даволі кампактным памерам. Аднанефны, з выцягнутай паўкруглай апсідай, завершанай двума невялічкімі сакрыстыями.
У храме захаваўся незвычайны роспіс і арнаментныя элементы, прама над уваходам знаходзяцца хоры. Яшчэ адна архітэктурная асаблівасць лужкоўскага касцёла - гэта амаль поўная адсутнасць нартэкса (прытвора, тамбура).
Пасля Другой сусветнай вайны былы касцёл піяраў зачынілі, а ў яго сценах арганізавалі па традыцыях савецкай улады - склад мінеральных угнаенняў. Па расказах мясцовых з касцёла вывезлі іконы і статуі, якія зараз знаходзяцца ў Полацкім музеі. Вернікам храм вярнулі ў 1988 годзе, прыкладна ў той жа час гэтая славутасць атрымала статус помніка архітэктуры.
Гэты ўнікальны касцёл размешчаны ледзь наводдаль ад цэнтра аграгарадка Лужкі, але з'яўляецца дамінантай і добра бачны здалёк.
У Лужках можна яшчэ паглядзець царкву Раства Багародзіцы і руіны сінагогі. Недалёка знаходзіцца масіўны неагатычны касцёл у вёсцы Мнюта-2 і таксама адзіная пячора Беларусі.
А вось нявялічкае відэа пра гэты касцёл: