У Іўеўскім раёне, гродзенскай вобласці, знаходзіцца невялікая вёска Лаздуны у якой можна ўбачыць касцёл святога Сімяона і Тадэвуша. Храм займае дамінантнае становішча ў мястэчку, выдатна праглядаецца яшчэ на пад'ездзе і пакідае прыемныя адчуванні дагледжанасці і скончанасці. Будаваць касцёл пачалі ў 1904 годзе і па розных крыніцах будоўля працягвалася ад 3 да 7 гадоў.

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Храм у Лаздунах выкананы ў неараманскім архітэктурным стылі, які дастаткова рэдкі для тэрыторыі Беларусі. Касцёлы ў такім стылі ёсць у горадзе Вілейка, некалькі ў віцебскай вобласці, а таксама ў вёсцы Ілля. Будаваўся з бутавага каменя і чырвонай цэглы.

Неараманскі касцёл у Беларусі

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Цікавы факт: на месцы, дзе размешчаны сучасны касцёл, было некалькі яго папярэднікаў. Ад аднаго з іх захавалася невялікая трохарачная брама, якая амаль на стагоддзе старэйшая за касцёл святога Сімяона і Тадэвуша. Размешчана злева ад храма.

Брама касцёла Лаздуны

Касцёл у вёсцы Лаздуны дзейны, службы вядуцца. Дабрацца з Мінску не складана, дорага зойме прыкладна 1,5 гадзіны і каля 120 кіламетраў.

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Побач размешчаны горад Іўе, дзе таксама хапае цікавых славутасцяў Беларусі. Адзнака касцёла на карце, а таксама агляднае відэа:

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары