На ўездзе ў вёску Мілашова, Віцебскай вобласці, можна ўбачыць даволі незвычайны для Беларусі каталіцкі храм. Незвычайны ён як сваёй гісторыяй, гэтак і архітэктурай.

Каталіцкі храм у Ідолце

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Ідолце(на той момант гэты ўчастак зямлі не адносіўся да Мілашова) пачалі будаваць дзякуючы ксяндзу Станіславу Авіду Эліяшу ў 1937 годзе. Да гэтага службы праводзіліся ў капліцы-пахавальні Мілашаў, але з ростам колькасці прыхаджан патрэба ў новым будынку асабліва ўзрасла.

Ідоўта, Міёрскі раён

Для праектавання храма запрасілі інжынер-архітэктара Яна Бароўскага, які прапанаваў цікавы праект з рысамі стылю мадэрн і канструктывізм. Ужо да 1938 года былі скончаны сцены, заставалася толькі накрыць храм дахам, але набліжалася вайна і савецкія антырэлігійныя рэпрэсіі. З-за гэтага працы ішлі вельмі марудна. У 1941 годзе арыштаваны, а затым расстраляны, ксёндз Станіслаў Эліяш, пасля чаго будаўніцтва канчаткова спынілася.

Касцёл у Ідолце

Скончыць працы над храмам выпала наступнаму ксяндзу - Балеславу Грамсу. Лічыцца, што касцёл быў асвечаны ў ліпені 1942 года. Ці магчыма гэта і ці няма нейкай памылкі ў даце, адказаць складана. Аднак калі касцёл скончылі будаваць у 42 годзе, то гэта выглядае сапраўдным цудам.

Касцёл у Ідолце фота

Па архітэктуры храм вылучаецца высокай квадратнай вежай з шатровым дахам.

Незвычайны храм - Ідоўта

Галоўны ўваход упрыгожаны галерэяй з аркадамі, над якім акно-ружа. У левай частцы размешчана адзіная скульптура Дзевы Марыі.

Касцёл Ідоўта

Візуальна касцёл складаецца з двух узроўняў: ніжняй дэкарыраваны бутавым каменем, верхні выкладзены жоўтай цэглай.

Касцёлы Беларусі Ідоўта

Храм знаходзіцца каля трасы H2102, якая вядзе на Друю, арыенцір - з'езд на вуліцу Лясная.

У Ідолце можна таксама паглядзець адноўленую сядзібу Мілашаў і маляўнічы драўляны масток. Калі дазваляе час, то едзьце ў вёску Асада-Дзедзіна, дзе стаяць масіўныя руіны сядзібнага дома Рудніцкіх.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя