У Гродзенскім раёне ёсць даволі незвычайны помнік архітэктуры, - рэдкі прыклад, калі праваслаўную царкву перабудавалі ў касцёл. Як вядома, пасля 1863 года адбывалася ў асноўным наадварот: каталіцкія храмы закрывалі, а пасля іх перабудоўвалі па праваслаўных канонах. У вёсцы Галынка, якая знаходзіцца на самай мяжы з Польшчай, выйшла наадварот.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Галынка

Праваслаўны храм, пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзі на месцы старога ўніяцкага, меў даволі тыповыя рысы для таго часу. Падобныя цэрквы сустракаліся па ўсёй Беларусі і часта называліся проста - "Мураўёўкі". Яны будаваліся па аднолькавых праектах рэтраспектыўна-рускага стылю і складаліся ўмоўна з 4 частак: званіца з бабінцам, службовае памяшканне, асноўная зала квадратнай формы і апсіда.

Касцёл у вёсцы Галынка

Крыжаўзвіжанскі касцёл у Галынцы перабудаваны са Свята-Міхайлаўскай царквы ў 1922 годзе. У выніку касцёл набыў рысы класічнай архітэктуры. Падчас гэтых работ цалкам змянілася вежа-званіца, дабудаваны сакрыстыі з трохкутнымі франтонамі, павялічаны аб'ём апсіды. Над уваходам у касцёл з'явіўся сімвал Святой Тройцы - "прамяністая дэльта", а на наступным ярусе вежы - прыгожы арачны вітраж.

Што паглядзець у Гродзенскім раёне?

Галынка, Гродзенская вобласць, касцёл Крыжаўзвіжанскі

Галынскі касцёл зачынілі ў 1947 годзе, пасля чаго ён доўга пуставаў. Вернуты вернікам толькі ў самым канцы 80-ых і потым адноўлены. Сёння дзейны і адкрыты для ўсіх жадаючых.

Галынка вёска ў Гродзенскай вобласці

Храм знаходзіцца ў прымежнай зоне, таму калі заплануеце паездку ў гэты кут - то абавязкова вазьміце з сабой пашпарт. Ніжэй кропка з размяшчэннем славутасці на мапе:

Раю заадно паглядзець палацава-паркавы комплекс Валовічаў у Свяцку, які зараз актыўна рэстаўруюць і заадно спіс незвычайных славутасцяў Гродна.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары