Вёска Германавічы згадваецца ў летапісе яшчэ ў сярэдзіне 16 стагоддзя як уладанне Сапегаў Іказненскіх. Ад іх маёнтак перайшоў да барона Гільзена (у гэтага роду была фамільная рэзідэнцыя ў Асвеі). Затым ужо Германавічы дасталіся Ігнату Шырыну, які з дробнай шляхты выбіўся ў аднаго з найбагацейшых землеўладальнікаў рэгіёна. Менавіта з яго імем звязваюць будаўніцтва галоўнай славутасці - касцёла Перамянення Гасподняга .

Прыгожыя касцёлы Беларусі, Германавічы.

Каталіцкі храм выкананы ў архітэктурным стылі віленскае барока і скончаны да 1787 годзе. Касцёл таксама будаваўся як фамільная пахавальня Шырыных, менавіта тут у 1796 годзе пахавалі Ігната (затым і яго жонку).

Каталіцкі храм у Германавічах, Віцебская вобласць

Германавічы ў спадчыну перайшлі да малодшага сына - Юстыана Шырына, пры якім дарэчы скончана сядзіба-палац. Юстыян прадпрымальнасцю пайшоў у бацьку і працягнуў яго пачынанні па развіцці краю. Пры ім у 1826 годзе пабудавалі яшчэ адзін касцёл - святых апосталаў Паўла і Пятра у Новых Германавічах. Гэты храм забраў на сябе функцыю фамільнай капліцы-пахавальні і менавіта там будуць хаваць усіх Шырыных. Нажаль да нашых дзён гэтая капліца не захавалася, яе разабралі ў 1926 году.

Касцёл Праабражэння Гасподняга ў Германавічах

Цікавы факт: у адной з вежаў храма можна ўбачыць звон адліты яшчэ ў 1787 годзе – амаль аднагодак самога касцёла. Па мясцовай легендзе, перад тым як касцёл зачынілі ў 1948 годзе, жыхары Германавічаў знялі звон і закапалі яго недзе на ўчастку. Гэта зрабілі каб зберагчы старажытны артэфакт ад вандалізму. На сваё законнае месца гэтая рэліквія вярнулася толькі праз 50 год, калі касцёл паўторна асвяцілі.

Германавічы старадаўні касцёл Праабражэння Гасподняга

Касцёл у Германавічахаднанефны з багатым унутраным убраннем і высокімі пяціяруснымі вежамі. Вонкава чымсьці нагадвае сумесь архітэктуры храмаў у Лужках і Дзятлава.

Старадаўні касцёл у вёсцы Германавічы.

Фасад упрыгожаны складаным франтонам, уяўлялым сабой шчыпец пад якім размешчаны класічны порцік.

Германавічы, Віцебская вобласць

Германавіцкі храм мае паўкруглую апсіду з прылеглымі да яе невялікімі сакрыстыямі.

Старадаўнія касцёлы Беларусі - Германавічы.

Касцёл - дамінанта аграгарадка, славутасць бачная яшчэ за некалькі кіламетраў на пад'ездзе. Ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Германавічах будзе цікава паглядзець адноўленую сядзібу Шырынаў, у ёй зараз працуе музей. Па шляху ў гэты край раю таксама заехаць у Мосар і наведаць каталіцкі храм ва Удзела.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары