Вёска Геранёны размешчана ўсяго за некалькі кіламетраў ад мяжы Беларусі і Літва. Мястэчка вядома ў гісторыі яшчэ з першай паловы 15 стагоддзя, як валоданне роду Гаштольдаў. Галоўная славутасць - старажытны касцёл святога Мікалая у стылі позняга барока з элементамі класіцызму.

Замак Геранёны напалеон арда
Малюнак Напалеона Орды другой паловы 19 стагоддзі. Касцёл бачны злева, а на пярэднім плане руіны замчышча.

Першы, яшчэ гатычны варыянт храма скончылі ў 1529 годзе, па загадзе і грошы Альбрэхта Гаштольда. У летапісе захаваўся цікавы факт: менавіта ў гэтым касцёле бралі шлюб Барбара Радзівіл і апошні прадстаўнік роду Гаштольдаў – Станіслаў.

Касцёл Геранёны

Сваё барочнае аблічча геранёнскі касцёл атрымаў значна пазней - у канцы 18 стагоддзя. Вядома што пасля разбуральнага пажару храм так моцна пацярпеў, што яго прыйшлося перабудоўваць амаль з нуля. Так у 1771 годзе пачаліся аднаўленчыя работы, якія доўжыліся каля 10 гадоў. Менавіта ў той перыяд касцёл і набыў рысы позняга барока.

Касцёл у вёсцы Геранёны

Цікава, што з 1730 года ў Гераненах пры касцёле дзейнічала школа, заснаваная пры падтрымцы манахаў-піяраў. На тэрыторыі Беларусі, прадстаўніцтва гэтага манаскага ордэна было нешматлікім (Шчучын, Лужкі, Ліда).

Касцёл у вёсцы Геранёны

Касцёл у Гераненах на карціне Напалеона Орды.
Погляд на касьцёл з боку ракі, малюнак Напалеона Орды.

У сярэдзіне 19 стагоддзя да касцёла прыбудавалі бакавыя сакрыстыі, а крыху пазней, да 1883 года, дабудаваны невялікі прытвор.

касцёл у вёсцы Геранёны

геранены

Па суседстве з касцёлам стаіць двух'ярусная званіца. 

званіца геранены

У савецкі час храм не закрываўся, а ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя нават прызнаны помнікам рэспубліканскага значэння. Касцёл з 500-й гісторыяй дзейнічае і адчынены для ўсіх жадаючых, службы рэгулярна вядуцца. Ніжэй размяшчэнне храма на мапе:

У Гераненах часткова захаваліся фрагменты замка Гаштольдаў.

Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне: абавязкова зазірніце да касцёлу ў Суботніках, а таксама да сядзібе ў Жамыслаўе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя