Фашчаўка - гэта даволі буйная вёска ў Шклоўскім раёне, Магілёўскай вобласці. Першыя згадкі мястэчка ў летапісе адносяцца да 17 стагоддзя, тады – уладанне Жыгімонта III Вазы. Нажаль галоўная і самая важная славутасць у Фашчаўцы да нашых дзён не захавалася - касцёл Спаслання Святога Духа (у некаторых крыніцах касцёл Панны Марыі). Як выглядаў барочны касцёл, можна ўбачыць на малюнке Напалеона Орды, а таксама на старых здымках першай паловы 20 стагоддзя.

Страчаная спадчына: касцёл Спаслання Святога Духа ў вёсцы Фашчаўка
малюнак другой паловы 19 стагоддзя

Езуіцкі Касцёл у Фашчаўцы пачалі будаваць у 1756 годзе, на месцы драўлянага храма-папярэдніка. Працы ішлі цяжка і занялі каля 12 гадоў, па чутках у манахаў-езуітаў у самым канцы будаўніцтва ўжо не хапала грошай і іх папрасілі ў самой каралевы ангельскай.

Дзе знаходзіўся касцёл у вёсцы Фашчаўка.

У 1768 годзе касцёл урачыста адкрылі, на той момант гэта быў адзін з самых высокіх храмаў на тэрыторыі Беларусі.

Страчаная спадчына: касцёл Спаслання Святога Духа ў вёсцы Фашчаўка
Здымак зроблены ў перыяд з 41 па 44 гады

Ёсць цікавы факт: цэглу для храма выраблялі ў суседняй вёсцы Гарадзішча, а каб даставіць матэрыял на будоўлю рабочыя перадавалі яго адзін аднаму, выстраіўшыся ў вялізны ланцужок.

Касцёл Фашчоўка Беларусь
здымак з фонду царкоўна-гістарычнага музея Менскай духоўнай акадэміі (прыкладна 1939 год)

Па сваёй архітэктуры Фашчаўскі касцёл быў яскравым прыкладам стылю позняга барока. Меў дзве чатырох'русныя вежы, складаны фасад упрыгожаны карнізамі, арачнымі нішамі і фальш-калонамі. Па баках размяшчаліся высокія сакрыстыі, якія надавалі аб'ёму храма форму крыжа.

"Белы" касцёл святога Міхаіла Арханёла ў пасёлку Івянец
Касцёл у Івянцы даволі падобны па сваёй архітэктуры на Фашчаўскі, толькі вежы маюць больш ярусаў.

Цікава, што манахі-езуіты з самога Рыма нават прывезлі ў Фашчаўку мошчы Святога Сімпліцыяна. Калона у гонар аб гэтым святым усталявана на мясцовых могілках.

Калона Святога Сімпліцыяна ў Фашчэўцы.

Касцёл не зачыняўся ў 19 стагоддзі, нават пасля паўстання 1863 года, як было з многімі іншымі каталіцкімі храмамі, а дзейнічаў аж да 1937 года.

Касцёл Паслання Святога Духа ў вёсцы Фашчоўка
прыкладна так размешчаўся касцёл

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны храм спрабавалі перарабіць пад клуб, але гэтую ідэю мясцовыя жыхары ўспрынялі дрэнна. У выніку будынак стаяў у напаўзакінутым выглядзе каля 20 гадоў, пакуль не прыйшоў загад яго ўзарваць.

Касцёл Спаслання Святога Духа (Фашчаўка)
здымак з фонду царкоўна-гістарычнага музея Менскай духоўнай акадэміі (прыкладна 1939 год)

Касцёл чатыры разы спрабавалі падарваць, але сцены не паддаваліся. Таму былі выкліканы спецыялісты з Санкт-Пецярбурга, якія 25 снежня, 1967 года, узарвалі храм пры дапамозе 150 зарадаў.

Крыж Фашчаўка, Магілёўская вобласць

Так скончылася гісторыя гэтага манументальнага збудавання. На месцы дзе размяшчаўся касцёл Спаслання Святога Духа ўстанавілі памятны крыж.

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю заехаць у горад Шклоў, дзе зможаце паглядзець унікальныя гандлёвыя рады з ратушай.

3 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары