Дунілавічы - гэта аграгарадок Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці. Размешчаны на трасе Р110, паміж гарадамі Глыбокае и Паставы. Селішча згадваецца ў летапісах яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзі, а за доўгую гісторыю гэтым месцам валодалі дзясяткі вядомых прозвішчаў. Сярод якіх: Гальшанскія, Радзівілы, Долмат-Ісайкоўскія і многія іншыя. Галоўная славутасць у Дунілавічах – Траецкі касцёл, аб якім падрабязней у гэтым артыкуле.

Касцёл у вёсцы Дунілавічы.

Гісторыя храма цесна звязана з ордэнам дамініканаў, менавіта пры іх манастыры і пачалося будаўніцтва касцёла.

Траецкі касцёл Дунілавічы

Дамініканскі манастыр у Дунілавічах быў заснаваны пры падтрымцы тагачасных уладальнікаў гэтых земляў. Эльжбеты і Хрыстафора Белазораў. Будаваць храм пачалі ў 1769 г. і скончылі праз 4 гады.

Касцёл Траецкі ў Дунілавічах

Дунілавіцкі касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры барока з рысамі стылю класіцызм. Асобна варта адзначыць вежы, якія завяршаюцца паўсферычнымі купаламі. Для касцёлаў такое рашэнне дастаткова рэдкае.

Храмавыя вежы

У сярэдзіне 19 стагоддзя, з 1843 года, Дунілавічамі валодалі Тышкевічы. Іх сядзібны маёнтак да нашых дзён не захаваўся. На ўскраіне аграгарадка ёсць руіны флігеляў і лядоўні. Пасля паўстання 1860 года Траецкі касцёл адышоў праваслаўнай царкве, а кляштар дамініканскага ордэна ліквідаваны. Храм часткова перарабілі, з'явіліся цыбульныя купалы.

Касцёлы Беларусі

Для каталікоў была пабудавана невялікая драўляная каплічка (не захавалася).

Касцёлы ў Віцебскай вобласці Дунілавічы.

Вакол касцёла невысокая агароджа і цагляная брама з каванымі варотамі. Як мяркуецца, пабудаваная ў 1887 годзе.

Брама ў Дунілавічах

Над уваходам цікавая ляпная кампазіцыя з Бібліі.

Фота храм у Дунілавічах

Яшчэ адна адметная асаблівасць касцёла - двух'ярусны алтар.

Дунілавічы Віцебская вобласць

У 1927 годзе, калі Дунілавічы былі ў складзе Польшчы, будынак храма вернуты каталікам.

Дунілавічы Беларусь

У ваенны час, тэрыторыя Дунілавічаў была акупаваная, касцёл не дзейнічаў і быў доўгі час зачынены. У савецкі перыяд храм стаяў закінутым, аж да пачатку 90-ых, калі пачалася працяглая рэканструкцыя.

Каталіцкі храм у Дунілавічах

Сёння касцёл у Дунілавічах адкрыты для ўсіх ахвочых.

Недалёка ад аграгарадка можна наведаць касцёл святога Тадэвуша ў вёсцы Лучай. Глядзіце таксама экскурсіі па Беларусі.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары