В Дзісне, Віцебскай вобласці, ёсць некалькі гістарычна значных аб'ектаў, у спіс якіх уваходзіць касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі.. Гэты каталіцкі храм будаваўся манахамі францысканскага ордэна ў канцы 18 стагоддзя. Да гэтага, на гэтым самым месцы, стаяў драўляны касцёл, які францысканцы, з дазволу Стэфана Баторыя, узвялі яшчэ ў 1583 годзе.

Касцёл Панны Марыі ў Дзісне

Каменны храм датуецца 1773 годам і за сваю доўгую гісторыю не аднойчы перабудоўваўся і мяняўся. У 1831 годзе, манастыр францысканцаў пры якім дзейнічаў касцёл быў ліквідаваны. У выніку дзіснаўскі храм заставаўся закрытым амаль 10 гадоў, пакуль у 1839 годзе яго не зрабілі парафіяльным.

Касцёл у Дзісне

Бліжэй да канца 19-га стагоддзя храм моцна пацярпеў у пажары, верагодна тады ж згарэў манастырскі корпус. З 1883 і да 1919 года функцыянаваў ужо як праваслаўная царква.

Касцёл Дзісна стары фотаздымак

Да нашых дзён не захавалася цагляная вежа-званіца, якая размяшчалася справа ад уваходу ў касцёл.

Званіца ў Дзісне старое фота
Так выглядала званіца (фота зроблена да 1941 года)

Вежа, як і плябанія, была знішчана падчас баявых дзеянняў у 1941 годзе.

Славутасці ў горадзе Дзісна

Пасля заканчэння вайны касцёл у Дзісне стаяў у паўразбураным выглядзе, без даху. Мясцовыя католікі хацелі аднавіць храм, але не атрымалі дазволу, а ўжо ў 1958 годзе будынак узарвалі. Уцалелі толькі часткі сцен, на аснове якіх у далейшым будзе адбудаваны храм.

Славутасці ў горадзе Дзісна

У 2007 годзе пачаліся актыўныя будаўнічыя працы, у выніку якіх касцёлу было вернута яго першапачатковае аблічча, такое якое якраз можна ўбачыць на старых здымках.

Як выглядаў касцёл у Дзісне

На сёння яшчэ нельга казаць, што рэканструкцыя скончана. Застаецца вялікі масіў аздобных прац, да таго ж верагодна плануецца атынкаваць і пафарбаваць сцены.

Дзісноўскі касцёл

Касцёл знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Кірава, каля берага ракі Заходняя Дзвіна.

Калі будзеце ў Дзісне, то рэкамендую скарыстацца паромнай пераправай і паглядзець руіны бальніцы. Таксама па магчымасці адпраўляецеся ў Полацк, - найстарэйшы горад на тэрыторыі Беларусі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары