На ўскраіне аграгарадка Дзярэчын знаходзіцца яркі прыклад архітэктуры неаготыка – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сёння гэты храм адна з галоўных славутасцяў населенага пункта нароўні са Спаса-Праабражэнскай царквой.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзярэчын)

Дазвол на будаўніцтва касцёла ў 1904 годзе атрымаў Дамінік Тарасевіч, а ў 1906 годзе пачаліся актыўныя работы. Першым ксяндзом і галоўным энтузіястам быў малады святар Адам Абрамовіч, які і заняўся аднаўленнем парафіі ў Дзярэчыне. Аднак ксёндз сваёй актыўнай працай прыцягнуў непажаданую да сябе ўвагу ўладаў і ў выніку арыштаваны, а пасля чаго адхілены ад справаў каталіцкай парафіі. Завяршыў узвядзенне касцёла Адольф Рамецкі ў 1913 годзе.

Касцёл у Дзярэчыне старое фота
1920 год

Храм у Дзярэчыне трохнефны і аднавежавы, упрыгожаны контрфорсамі, арачнымі вокнамі з вітражамі, а галоўны ўваход вылучаны вімпрэгам. У архітэктуры будынка ёсць і даволі незвычайны элемент: правая сакрыстыя мае невялікую гатычную вежку, якая дадае асіметрыі ўсёй кампазіцыі.

Прыклады неагатычнай архітэктуры ў Беларусі

Неаготыка ў Беларусі

У пасляваенныя гады каталіцкі храм быў зачынены, а будынак выкарыстоўвалі як склад. З-за гэтага даволі хутка касцёл прыйшоў у запусценне, а бліжэй да канца 50-ых і зусім стаяў напаўразбураным.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзярэчыне

Цікаўная гісторыя звязана з аднаўленнем касцёла Дзевы Марыі ў пачатку 90-ых. Па чутках і ўспамінам мясцовых актыўны ўдзел прыняў кінематаграфіст з Францыі - Жан Керхнер, чыя ўшанаваная жонка была як раз родам з Дзярэчына. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1994 года, пасля чаго храм урачыста пераасвяцілі і адкрылі.

Крыху наводдаль ад каталіцкага храма знаходзяцца мясцовыя могілкі, дзе ёсць старадаўнія пахаванні.

Каталіцкія могілкі ў Дзярэчыне.

Справа ад касцёла захаваўся будынак плябаніі.

Плябанія Дзярэчын

Калісьці ў Дзярэчыне быў дамініканскі кляштар, пераемнікам якога па сутнасці і стаў новы касцёл. Ніжэй кропка з размяшчэннем гэтага аб'екта на мапе:

На ўездзе ў аграгарадок звернеце ўвагу на габрэйскія могілкі. Дзярэчын размешчаны паміж Дзятлава і Зэльвай, у якіх таксама ёсць шмат цікавых славутасцяў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя