Каталіцкі храм які можна ўбачыць у Давыд-Гарадкупабудавалі ў 1936 годзе, дзейнічаў прыход усяго некалькі гадоў, а затым зачынены. Пасля вайны савецкія ўлады прынялі рашэнне знесці званіцу, а будынак перарабіць у клуб(цэркваў ў горадзе і так хапала). Дом культуры размяшчаўся ў касцёле доўгіх 70 гадоў, пакуль у 2017 годзе ўлады не прынялі рашэнне вярнуць храм каталікам. Будынак акультурылі, наколькі хапіла сродкаў, і зноў плануюць адкрыць для ўсіх ахвочых.
Першапачатковы варыянт касцёла меў рысы архітэктуры канструктывізма.
Касцёл знаходзіцца на вуліцы Лермантава 2, недалёка ад помніка Давыда і Казанскай царквы, ніжэй адзнака на мапе:
Яшчэ адна важная славутасць у Давыд-Гарадку - драўляная царква святога Георгія, пабудаваная ў першай палове 18 стагоддзя.