Адна з славутасцяў вёскі Бездзеж - Траецкі касцёл, размешчаны адразу за драўляным храмам святой Тройцы. Сціплы па памерах і вонкавым выглядзе, касцёл можа пахваліцца 200-гадовай гісторыяй.

Траецкі касцёл Бездзеж

Касцёл у вёсцы Бездзеж

Пабудаваны ў 1820 годзез цэглы, у архітэктурным стылі класіцызм. Па сваёй форме будынак выцягнуты, прастакутны, безапсідны. Галоўны фасад упрыгожаны трохкутным франтонам з барэльефным карнізам, завершаны невялічкай вежачкай.

Касцёл у архітэктуры класіцызм Беларусь

Будаўніцтва храма вялося пры падтрымцы і на грошы роду Ордаў (адзін з найзыркіх прадстаўнікоў - Напалеон Орда).

Касцёлы Беларусі Бездзеж

Інтэр'ер бездзежскага касцёла сціплы, зальнага тыпу з плоскай бэлечнай столлю.

Бездзеж касцёл

Бездзежскі касцёл

Раней перад касцёлам знаходзілася масіўная трох'ярусная вежа-званіца, разбураная падчас ВАВ. Як яна выглядала можна ўбачыць на старых здымках.

Бездзеж касцёл
Фота зроблена ў 1929 годзе, аўтар: Bochnig крыніца: kresy.pl

Касцёл стаіць на вуліцы Паштовая, адразу на з'ездзе з трасы H635, ніжэй кропка на мапе:

Недалёка ад Бездзежа захавалася цікавая славутасць - гатычная брама Пуслоўскіх у Старых Пясках.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары