Кляштар картэзіянцаў у Бярозе – гэта ўнікальны помнік архітэктуры, якая ўражвае сваім маштабам, нават у руінах. Пры кляштары быў пабудаваны касцёл святога Юзафа, які не захаваўся да нашых дзён. Ад гэтага храма часткова ацалела толькі адна вежа.

Касцёл картэзіянцаў у Бярозе.

Вядома, што будаўніцтва кляштара вялося пры падтрымцы Льва Сапегі і пачалося ў 1648 годзе. Сам жа касцёл асвяцілі ў 1666 годзе (у некаторых крыніцах пазначана што будаўніцтва скончылі ў 1661 годзе).

Манастыр у Бярозе.

Руіны касцёла ў Бярозе

Храм уяўляў сабой трохнефавую базіліку з 3 апсідамі і гранёным барбаканам, выкананы ў складанай архітэктурнай форме барока. Да фасада была прыбудавана тая самая вежа, якую можна ўбачыць сёння.

Руіны касцёла святога Юзафа ў Бярозе

Руіны ў горадзе Бяроза

Унутры касцёл падзяляўся на 2 часткі - адна для манахаў, другая для прыхаджан. Менавіта таму каля храма было нібыта 2 галоўныя фасады, адзін з боку брамы, а другі з боку вежы.

Закінуты касцёл у Бярозе

Лепшае ўяўленне пра знешні выгляд касцёла дае малюнак вядомага падарожніка і кампазітара Напалеона Орды, выкананы да 1866 года.

Бяроза малюнак Напалеона Орды
з сайта Глобус Беларусі

Гісторыя касцёла цесна звязана з лёсам самога кляштара. Пасля паразы паўстання 1830 года, які падтрымалі манахі-картэзіянцы, храм стаў парафіяльным.

Касцёл святога Юзафа ў Бярозе

Стан будынка пагаршалася, чаму спрыялі расійскія вайскоўцы, якія разбіралі кляштарны комплекс на цэглу для казармаў.

Бяроза касцёл святога Юзафа

Закінуты касцёл у Бярозе

У 1866 годзе касцёл у Бярозе канчаткова зачынены.

Закінуты касцёл Бяроза

На фатаграфіях пачатку 20 стагоддзя відаць, што ад касцёла захаваліся толькі абрысы падмурка. Незразумела толькі чаму вырашылі не разбураць гэтую вежу?

касцёл святога Юзафа Бяроза

Руіны касцёла святога Юзафа знаходзяцца на тэрыторыі былога кляштарнага комплексу, ніжэй за адзнаку на мапе.

Калі будзеце ў гэтых краях, то можаце паглядзець касцёл у вёсцы Сялец, а таксама вывучыць славутасці ў Пружанах.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары