Вялікая Бераставіца - гэта даволі буйны гарадскі пасёлак Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 56 кіламетраў ад Гродна і каля 10 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Бераставіца добра вядомая сярод падарожнікаў па Беларусі маштабнымі руінамі кармеліцкага касцёла. Аднак гэта далёка не адзіная славутасць пасёлка. Яшчэ адзін цікавы аб'ект у Вялікай Бераставіцы - гэта касцёл Праабражэння Гасподняга.
Касцёл пабудавалі ў 1912 годзе на сродкі і пры пратэкцыі графа. Касакоўскага. Храм выкананы з бутавага каменя і цэглы ў архітэктурным стылі неаготыка.
Як і большасць іншых рэлігійных пабудоў Беларусі, у савецкі час касцёл прыстасавалі пад гаспадарчыя патрэбы. У 1965 годзе ў сценах храма размясцілі сельскагаспадарчы склад.
Каталікам будынак вярнулі толькі на пачатку 90-ых. Амаль адразу касцёл у пасёлку быў адрэстаўраваны і адкрыты для прыхаджан.
Касцёл трохнефны, дамінантай выступае высокая трох'ярусная вежа-званіца са шпілем.
Над уваходам статуя Ісуса Хрыста.
Касцёл знаходзіцца на вуліцы Леніна, адзнака на мапе:
Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець царкву і касцёл у Малой Бераставіцы. Варыянты экскурсій у Гродне.