Месца з прыгожай назвай Альбярцін - гэта прыгарад Слоніма, які сёння ўжо фактычна частка горада якую хутчэй правільна назваць ускраінай. Тут акрамя паркавага комплексу і былой сядзібы Пуслоўскіх можна ўбачыць касцёл Дзевы Маріі, збудаваны ў першай палове 20 стагоддзя.

Касцёл Панны Марыі Альбярцін

Храм будаваўся ў перыяд, калі Слонім быў у складзе Міжваеннай Польшчы і датуецца 1937 годам (у некаторых крыніцах ёсць і іншыя даты: 36 і 38 год)

Славутасці Слоніма

Выкананы з жоўтай цэглы з рысамі неагатычнай архітэктуры. Пабудова па форме прамавугольная, вылучаецца высокая вежа-званіца са шпілем. На фасадзе ёсць акно-ружа, а па перыметры даўгаватыя вокны, у астатнім касцёл даволі просты.

Касцёл у прыгарадзе Слоніма

За будынкам касцёла схавана статуя Ісуса Хрыста.

Статуя Ісуса Хрыста каля касцёла

На старых здымках відаць, што раней яна (магчыма іншая статуя) стаяла на пастаменце-абеліску справа ад храма. Чаму Ісуса адправілі "ў выгнанне" застаецца невядомым, магчыма прычына ў бягучым рамонце.

Касцёл у Альбярціне

У савецкі час касцёл Панны Марыі не выкарыстоўваўся. У пачатку 2000-ых праведзены касметычны рамонт: замянілі дах, усталявалі новыя вокны і напалову пафарбавалі сам будынак.

Касцёл Панны Марыі Альбярцін

У пары метраў знаходзіцца праваслаўная царква святога Апанаса Брэсцкага, а таксама былы манастырскі корпус езуітаў.

У гістарычным цэнтры Слоніма будзе цікава паглядзець старадаўнюю сінагогу, кляштар і касцёл бернардынак, Траецкі сабор.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя