У Оршы акрамя класічных помнікаў архітэктуры варта надаць асаблівую ўвагу месцам, якія прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Як ніяк, Орша – гэта малая радзіма аднаго з самых вядомых пісьменнікаў Беларусі 20 стагоддзі. Вядома пачаць варта з імяннога музея па вуліцы Леніна 26. Цікава, што з 1925 года ў гэтым будынку знаходзіўся мясцовы радзільны дом, у якім і з'явіўся на свет будучы аўтар Дзікага палявання караля Стаха. Ёсць нават гісторыя пра тое, як Караткевіч у маладыя гады хаваўся ад дажджу пад казырком радзільнага дома і па-прароцку жартаваў (ці магчыма не?): “Калі стану знакамітым - у гэтым будынку адкрыюць мой музей“. У выніку так і адбылося, Аршанскі музей У.С. Караткевіча працуе з пачатку 2000-х гадоў.

Вуліца Караткевіча ў Воршы

У горадзе ёсць вуліца, названая ў гонар Уладзіміра Караткевіча. Мінакоў і турыстаў сустракае барэльеф яшчэ зусім юнага пісьменніка і таблічка: “Гэтая вуліца носіць імя нашага земляка – Уладзіміра Караткевіча, народнага пісьменніка Беларусі”. На ёй захаваўся невялікі драўляны дом у якім правёў свае школьныя гады пісьменнік.

Дом, дзе жыў Караткевіч у Воршы.

У 2018 годзе ва ўсіх жадаючых нават была магчымасць набыць гэты будынак, тады яго якраз выставілі на продаж прыкладна за 17 000 $.

На панэльным доме па суседстве, у 2020 годзе, таленавіты мясцовы мастак Дзмітрый Таўкачоў намаляваў масіўны мурал да юбілею Караткевіча.

Караткевіч у Оршы

Акрамя партрэта пісьменніка на мурале намаляваны таксама яго замалёўкі і частка ўрыўка верша, прысвечанага Оршы.

Мурал з выявай Караткевіча ў Оршы

У 1992 годзе, у цэнтральнай частцы парку "Казачная краіна", усталяваны памятны бюст, які паказвае маладога Уладзіміра Караткевіча за творчым працэсам. З раскрытай кнігі нібыта льюцца матывы яго самых вядомых твораў.

Дзе знаходзіцца помнік Караткевічу ў Оршы

Гэты помнік выканаў скульптур Ігар Голубеў, які таксама ўвекавечыў у бронзе Напалеона Орду ў горадзе Іванава і Юзэпа Драздовіча ў Мінску.

Помнік Караткевічу ў Воршы

У сценах былога калегіума езуітаў знаходзіцца яшчэ адно месца, якое носіць імя Уладзіміра Сямёнавіча ў Оршы - гэта гарадская дзіцячая бібліятэка пад нумарам 1 імя Караткевіча.

Орша калегіум езуітаў

Вядома такі легендарны пісьменнік варты большай колькасці згадак на сваёй малой радзіме, ды што там, ва ўсёй Беларусі, але пакуль нажаль гэты спіс зусім невялікі.

Калі будзеце ў Оршы, то рэкамендую зазірнуць да старадаўняга млыну, дзе зараз працуе музей.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя