Нядаўна на аўкцыёне быў прададзены будынак былой стайні ў сядзібным комплексе. Альбярцін, Слонімскага раёна. Пабудова - помнік архітэктуры і даволі папулярны турыстычны аб'ект Беларусі. Былы ўласнік - «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін», атрымаў за лот – 168 біноў (парадку 65 000 $ на сёння).
Што плануецца размясціць і хто стаў новым уладальнікам пакуль невядома. Аднак трэба памятаць, што на такія аб'екты накладаюцца пэўныя абмежаванні правоў, у сувязі з тым, што будынку нададзены статус помніка гісторыка-культурнай спадчыны. Агульны пляц былой стайні парадку 900 м2.