На ўездзе ў вёску Бездзеж з боку Хомска можна ўбачыць мемарыяльную калону канца 18 стагоддзя. У 2012 годзе яе аднавілі, дадаўшы некалькі таблічак з рознай інфармацыяй.
Ёсць некалькі версій у гонар якіх падзеяў будавалася гэтая калона. Першая - гэта ў гонар прыняцці Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года (падобная мемарыяльная калона ў Глыбокім).
Другая версія кажа пра тое, што гэта помнік у памяць аб перамозе атрада Міхаіла Агінскага над салдатамі расійскага палкоўніка Албічава ў 1771 годзе.
Калона стаіць за кіламетр ад цэнтра Бездзежа, на трасе H635.
У вёсцы можна паглядзець драўляную царкву 1784 года, а таксама Траецкі касцёл.