Сярод славутасцяў горада Глыбокае ёсць адзін незвычайны аб'ект - мемарыяльная калона у памяць аб прыняцці канстытуцыі 3 мая 1791. Калона ўстаноўлена ў канцы 18 стагоддзя, на старажытных могілках.Капцёўка” (тут яшчэ знаходзіцца капліца святога Іллі).
Асноўная мэта прыняцця тагачаснай канстытуцыі – гэта спроба ўрэгуляваць шляхецкія вольнасці і вырашыць палітычны крызіс. Па выніку, дваране і простыя гараджане, атрымалі пэўную роўнасць у некаторых палітычных пытаннях.
Праўда гісторыя гэтага дакумента доўжылася нядоўга, ужо лістападзе 1793 канстытуцыя была ліквідаваная. А як вядома, праз 2 гады, дзяржава Рэч Паспалітая і ўвогуле перастала існаваць. Таму ўдвая цікава, што на тэрыторыі Беларусі захаваўся такі помнік.
Гістарычна невядома, хто ўсталяваў калону ў Глыбокім і як яна выглядала першапачаткова. На старых здымках, добра бачныя такія ж гнёзды буслоў як і сёньня. Уяўляеце колькі пакаленняў гэтых птушак змянілася на гэтым месцы?
Калона знаходзіцца на старажытных могілках Капцёўка, па суседстве з каталіцкай капліцай.
Калі абудзіце ў Глыбокім, то абавязкова наведайце гістарычны цэнтр. Там знаходзіцца сабор Раства Багародзіцы и Траецкі касцёл - Галоўныя турыстычныя аб'екты горада. Больш славутасцяў на мапе и экскурсіі па Беларусі.