Розных веж, у тым ліку і воданапорных, у Беларусі захавалася вялізная колькасць. Аднак па-сапраўднаму ўнікальных і цікавых з пункту гледжання архітэктуры не так і шмат. Напрыклад у вёсцы Звянячы, Віцебскай вобласці, знаходзіцца воданапорная вежа, выкананая па праекце інжынера Шухава Уладзіміра Георгіевіча. Гэта ён першым рэалізаваў ідэю будаўніцтва гіпербалоідных канструкцый, а таксама металічных сеткаватых абалонак. Як бачыце ўсе гэтыя прыёмы рэалізаваны ў вежы на чыгуначнай станцыі Коханава.

Шухаўская вежа ў вёскі Звянячы (станцыя Коханава)

Вежа пабудавана крыху менш чым за сто гадоў таму – у 1929 годзе. Яе будавалі ў спецыяльна выбраным месцы і з дакладным планам: па задумцы на станцыі Коханава спыняліся цягнікі, якія ішлі з Оршы на дазапраўку вадой. Па прызначэнні вежу выкарыстоўвалі яшчэ даволі доўга нават у пасляваенныя гады.

Шухаўская вежа ў вёскі Звянячы (станцыя Коханава)

Вежу прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў 2019 годзе, а яе стан можна назваць вельмі нядрэнным.

Шухаўская вежа ў вёскі Звянячы (станцыя Коханава)

Коханаўскую вежу ў Звянячах адносяць да індустрыяльных ці прамысловых помнікаў архітэктуры. У Беларусі ёсць толькі яшчэ адна воданапорка па праекце Шухава, знаходзіцца ў горадзе Барысаў (*да 2013 года падобная вежа была і на станцыі Пухавічы).

Воданапорная вежа Шухава

Шухаўская вежа ў вёскі Звянячы (станцыя Коханава)

Ад трасы М1 да вежы ехаць некалькі хвілін, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін будзе цікава паглядзець занядбаную сядзібу Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары