Адзін са шматлікіх праваслаўных храмаў Віцебска - гэта Пакроўскі сабор на вуліцы Леніна. Аднак не ўсе ведаюць што першапачаткова царква была касцёлам Дзевы Марыі, які быў пабудаваны пры кляштары трынітарыяў. Манахі ордэна прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 18 стагоддзя, а ўжо да 1760 года скончылі драўляны касцёл і жылы корпус кляштара.
У 1806 пачынаецца перабудова будынкаў комплекса з каменю. Спачатку - жылыя карпусы, а ў 1814 годзе цалкам выкананы працы і над каменным касцёлам.
Віцебскі кляштар трынітарыяў заставаўся адкрытым да 1847 года, пасля чаго ліквідаваны, а будынак касцёла перабудаваны пад праваслаўную царкву. Архітэктура змянілася: з'явіліся цыбульныя купалы, надбудаваны светлавы барабан над дахам, аднак агульная стылістыка стылю класіцызм захавалася.
У 30-ыя гады, мінулага стагоддзя, у перыяд актыўнай барацьбы з рэлігіяй, царкву закрылі. Вернікі вярнуліся ў сабор ужо ў раннія 90-ыя, калі храм аднавілі.
Ніжэй кропка з адзнакай славутасці на мапе:
Калі будзеце ў Віцебску рэкамендую таксама наведаць ратушу і падняцца да Успенскага сабору.