Халопенічы - гэта сярэдняга памеру гарадскі пасёлак у Крупскім раёне, Мінскай вобласці. Першыя згадкі мястэчка адносяцца да сярэдзіны 15 стагоддзя, а за доўгую гісторыю гэтыя землі пераходзілі ад аднаго віднага роду да другога. Аднак згадаць абавязкова варта Мартыяна Дамініка Халецкага, намаганнямі якога ў 1703 годзе заснаваны кляштар дамініканцаў, а таксама пабудаваны драўляны касцёл. Акрамя таго Халецкі праспансаваў у 1712 годзе будаўніцтва уніяцкай царквы, на месцы якой сёння можна ўбачыць руіны праваслаўнага храма.
Кляштар дамініканцаў перабудавалі з каменёў у канцы 18 стагоддзя, пры гэтым касцёл Святога Крыжа заставаўся драўляным.
Пасля падаўлення паўстання 1830 года было прынята рашэнне скасаваць кляштар. Касцёл у Халопенічах пры гэтым заставаўся парафіяльным, пакуль у 1844 годзе не быў знішчаны пажарам. Далейшы лёс каталіцкай парафіі заставаўся дастаткова туманным, магчыма будынак адбудавалі зноў.
Вядома што корпус мураванага кляштара выкарыстоўвалі пад розныя адміністрацыйныя патрэбы, а ў 1904 годзе была спроба перабудаваць частку памяшкання пад новы касцёл.
Якраз у той перыяд дабудавана своеасаблівая апсіда і сігнатурка над франтонам.
Калі дагледзецца да сённяшняга будынка, то ўсё яшчэ заўважныя рысы былой рэлігійнай пабудовы.
У 30-ыя гады, мінулага стагоддзя, будынак у каталікоў забралі і перапрафілявалі пад мясцовы Дом культуры, а ў 70-ых да фасада дабудавалі незразумелы тамбур.
Тая частка будынка, дзе быў касцёл, выкарыстоўваецца як актавая зала, меншы корпус кляштара стаіць закансерваваным.
На палянцы па суседстве ёсць невялікі памятны крыж "Халапенчыская воласць", яго ўстанавілі ў 1861 годзе - якраз тады адмянілі прыгоннае права.
Тут жа ў парку ўсталяваны бюст Адаму Багдановічу, этнографу і педагогу, бацьку паэта Максіма Багдановіча, які пакінуў шмат успамінаў пра Халопенічы.
Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзіцца корпус былога кляштара дамініканаў:
Недалёка ад гэтых мясцін рэкамендую паглядзець руіны сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца" ў вёсцы Полымя.