Манахі-бернардзінцы пачалі сваю місію ў Слуцку яшчэ ў першай палове 17 стагоддзя пры падтрымцы Самуэля Аскерка, мазырскага старасты. Для будаўніцтва будучага кляштара ён выкупіў частку зямель па суседстве са сваім Слуцкім маёнткам, а ў 1661 годзе бернардзінцы ўжо прыступілі да працы. Як гэта часта бывала ў той час - першыя будынкі кляштара былі драўлянымі. Комплекс уключаў жылы двухпавярховы корпус для манахаў, злучаны з невялікім касцёлам, а таксама розныя гаспадарчыя пабудовы.

Касцёл святога Антонія Падуанскага ў Слуцку
Сучасны від на месца, дзе быў кляштар бернардынцаў.

Пры яшчэ адным прадстаўніку з роду Аскеркаў, Антоніі, пабудаваны касцёл асвячоны ў гонар Святога Антонія Падуанскага. Трохнефная базіліка барочнай архітэктуры ў 1734 годзе замяніла папярэдні храм, аднак усё роўна заставалася драўлянай. Каменны касцёл узвялі да 1820 года, здымкі менавіта гэтага будынка захаваліся ў архівах.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага Слуцак
Так выглядаў касцёл Святога Антонія Падуанскага ў 1917 годзе.

Новы храм не меў вежаў і быў выкананы ў класічным стылі архітэктуры, нечым нагадваў пружанскі. Вылучаўся незвычайным фігурным франтонам, па краях якога размяшчаліся невялічкія пінаклі.

Дзе знаходзіўся бернардынскі касцёл у Слуцку?
На месцы будынка белага колеру і знаходзіўся касцёл
Дзе быў касцёл у Слуцку?
здымак Tomasz Wiśniewski, 1941 год

У 1832 годзе кляштар бернардынцаў у Слуцку закрылі, а манахаў адправілі ў Нясвіж. Будынак касцёла некалькі гадоў пуставаў, пасля чаго яго выкарыстоўвалі як палкавую царкву, арыентыровачна да 1840 года.

Кляштар бэрнардзінцаў Слуцк
тэрыторыя кляштара бернардынцаў на сучасным здымку

Цікавая падзея паўплывала на магчымасць вярнуць храм католікам. У 1852 годзе разабраны стары драўляны Фарны касцёл, з гэтай нагоды мясцовым вернікам прыйшлося шукаць новае месца. Лепшае рашэнне якое ўбачылі тагачасныя ўлады - паўторнае асвячэнне касцёла Святога Антонія Падуанскага.

Што паглядзець у Слуцку?

У той жа час былы кляштарны корпус заставаўся за вайскоўцамі, у якіх тут знаходзілась казарма.

Што паглядзець у Слуцку?
Так сёння выглядае стары корпус кляштара ў Слуцку

Дзе ў Слуцку знаходзіўся бернардынскі кляштар?

Касцёл дзейнічаў да 1933 года, пасля чаго зачынены. У час вайны моцна пашкоджаны і ўжо не аднаўляўся.

Разбураны касцёл у Слуцку
1944 год, крыніца: аўкцыён ebay

Ёсць даволі цікавая гісторыя. У касцёле захоўвалася колба з сэрцам Міхала Гераніма Радзівіла, вядомага дзеяча і апошняга мечніка ВКЛ, у якога былі ўладанні ў гэтых краях (Цімкавічы, Радзівілімонты). Сам ён пахаваны ў Небараве, Польшча, а вось сэрца чамусьці заставалася ў Слуцку.

Як выглядаў унутры бернардынскі касцёл у Слуцку?
Інтэр'ер і галоўны алтар касцёла ў 1914 годзе. Здымак з кнігі: Żyskar FJ Nasze kościoły

Пасля заканчэння вайны ў падвалах кляштара знайшлі нямецкія архівы з рознымі спісамі і інфармацыяй. Як і ў выпадку з сэрцам Радзівіла месцазнаходжанне гэтай каштоўнай рэліквіі - невядома.

У савецкі час уцалелы корпус бернардынцаў і руіны храмы пачалі выкарыстоўваць пад патрэбы масласырабазы, якая працуе тут і сёння.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага Слуцк

Паглядзець на месца дзе знаходзіўся касцёл і кляштар можна на сучаснай вуліцы Чырвонаармейскай, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Слуцк - адзін з найцікавейшых гарадоў Беларусі. Тут можна паглядзець будынак найстарэйшай школы, былы комплекс Трайчанскага манастыра і сабор Міхаіла Арханёла.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя