Закінутая турма ў Клайпедзе
Працягваем расказваць пра цікавыя закінутыя месцы з усяго свету. Сёння ў нас закінутая турма ў Клайпедзе. Багатая гісторыя будынка сыходзіць каранямі да Клайпедскага замка.
У 1862 годзе быў пабудаваны цагляны будынак у неагатычным стылі. У цэнтральнай частцы комплексу быў створаны суд прысяжных. Судовыя органы размяшчаліся ў правым крыле. Былі і турэмныя камеры.
У 1898 годзе турэмны комплекс быў пашыраны шляхам дадання прыбудовы з кватэрамі для слуг і асобным корпусам для жанчын. Акрамя таго, былі таксама пабудаваны майстэрні і шэраг гас пабудоў. А пачынаючы з 1885 года тут пачаў працаваць акруговы суд.
З-за каменнага цокаля і вокнаў з кратамі будынак выглядаў строга, што і сёння не змянілася. Ступеністы франтон паднімаецца над сцяной, чым падкрэслівае фасад галоўнай вуліцы. Сцены з чырвонай цэглы без лішніх дэкаратыўных элементаў.
Не так даўно гэты будынак належаў штабу паліцыі Клайпедскага павета, але восенню 2015 года ён быў перадыслакаваны. Гарадскі муніцыпалітэт Клайпеды зараз актыўна вырашае лёс будынка і шукае патэнцыйных новых уладальнікаў.
Быў у Клайпедзе, нават мусіць побач праходзіў, але думаю тады яшчэ функцыянавала, альбо не звярнуў увагу