На пад'ездзе да Дзярэчыну з боку Зэльвы (траса Р142) звернеце ўвагу на старадаўнія габрэйскія могілкі. Акрамя традыцыйных надмагільных камянёў тут ёсць некалькі цагляных магільных склепаў (?) невялікага памеру.

Габрэйскія могілкі Дзярэчын

Старадаўнія могілкі Дзярэчын, Зэльвінскі раён

Могілкі часткова акультурылі ў 2012 годзе, спілаваўшы быльнік, а затым у 2019 аднавілі каменную агароджу і зрабілі каваную браму. На мемарыяльнай шыльдзе каля ўваходу ёсць інфармацыя, што могілкі заснаваны ў 18 стагоддзі, а добраўпарадкаванне замовілі сваякі загінуўшых у Дзярэчыне яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Габрэйскія могілкі ў Дзярэчыне.

Падобных старажытных могілак на тэрыторыі сучаснай Беларусі каля двух сотняў, але большасць з іх у даволі запушчаным выглядзе.

Дзярэчынскія могілкі.

У самым Дзярэчыне, акрамя царквы і касцёла, была і каменная сінагога (не захавалася), яна знаходзілася каля будынку, дзе сёння крама “Еўраопт”. Па архітэктуры мела суцэль класічнае тыпавое аблічча для падобных пабудоў.

Сінагога ў Дзярэчыне
крыніца: Yad Vashem Photo Archive

На канец 19 стагоддзя каля 80% жыхароў Дзярэчына былі яўрэямі, каля 1750 чалавек. Падчас генацыду 41-44 гадоў амаль усе яўрэйскія жыхары мястэчка забіты, верагодна ў той жа перыяд разбурана сінагога.

Дзе была сінагога ў Дзярэчыне
Здымак ды 1939 года, крыніца: Yad Vashem Photo Archive
Як выглядала сінагога ў Дзярэчыне
крыніца: Yad Vashem Photo Archive

Ніжэй кропка з месцам дзе верагодна размяшчалася сінагога:

Сярод страчанай гістарычнай спадчыны Дзярэчына хочацца вылучыць яшчэ палац Сапегаў і кляштар дамініканаў. Калі будзеце ў гэтых краях варта з'ездзіць у Дзятлава і паглядзець на найпрыгажэйшы барочны касцёл Дзевы Маріі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары