Недалёка ад гістарычнага цэнтру Ашмян ёсць даволі цікавая славутасць - гэта старадаўнія каталіцкія могілкі з драўлянай капліцай.
Утварэнне гэтых могілак датычыцца да канца 18 - першай паловы 19 стагоддзі.
Драўляная капліца, якую можна ўбачыць сёння, была пабудавана толькі ў 2005 годзе. Аднак знешне яна паўтарае архітэктуру свайго гістарычнага папярэдніка 19-га стагоддзя.
Ёсць цікаўны, але непацверджаны, факт паводле якога першую каплічку пабудавалі з разабранага дамініканскага кляштара, які знаходзіўся на месцы Уваскрасенскай царквы.
На саміх могілках даволі шмат дэндральных помнікаў, ёсць і некалькі незвычайных надмагільных скульптур. Вось да прыкладу надмагілле Барбары Валканаўскай.
Зручны ўваход на тэрыторыю могілак размешчаны з боку вуліцы Аўдзеева, ніжэй кропка на мапе:
Калі будзеце ў горадзе Ашмяны, то рэкамендую паглядзець касцёл святога Міхала Арханёла, а таксама зазірнуць у старадаўнюю сінагогу каля мясцовага музея.