Недалёка ад гістарычнага цэнтру Ашмян ёсць даволі цікавая славутасць - гэта старадаўнія каталіцкія могілкі з драўлянай капліцай.

Каталіцкая капліца ў Ашмянах.

Утварэнне гэтых могілак датычыцца да канца 18 - першай паловы 19 стагоддзі.

Старадаўнія могілкі ў Ашмянах.

Драўляная капліца, якую можна ўбачыць сёння, была пабудавана толькі ў 2005 годзе. Аднак знешне яна паўтарае архітэктуру свайго гістарычнага папярэдніка 19-га стагоддзя.

Драўляная капліца ў Ашмянах.

Ёсць цікаўны, але непацверджаны, факт паводле якога першую каплічку пабудавалі з разабранага дамініканскага кляштара, які знаходзіўся на месцы Уваскрасенскай царквы.

Брама каталіцкіх могілак у Ашмянах.

На саміх могілках даволі шмат дэндральных помнікаў, ёсць і некалькі незвычайных надмагільных скульптур. Вось да прыкладу надмагілле Барбары Валканаўскай.

Надмагілле Барбары Ваўканаўскай Ашмяны

Зручны ўваход на тэрыторыю могілак размешчаны з боку вуліцы Аўдзеева, ніжэй кропка на мапе:

Калі будзеце ў горадзе Ашмяны, то рэкамендую паглядзець касцёл святога Міхала Арханёла, а таксама зазірнуць у старадаўнюю сінагогу каля мясцовага музея.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары